Путчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Пу́тчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. пасёлак) Путчына.

Путчынскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзяржынскі раён
Уключае 51 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Путчына
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 067
Путчынскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Койданаўскага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Путчына. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Татаршчына. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Койданаўскім раёне БССР. З 25 ліпеня 1931 года Путчынскі нацыянальны польскі сельсавет. З 23 сакавіка 1932 года ў Койданаўскім нацыянальным польскім раёне. З 29 чэрвеня 1932 года ў складзе Дзяржынскага раёна. З 31 ліпеня 1937 года ў складзе Заслаўскага раёна. 23 жніўня 1937 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. З 4 лютага 1939 года ў складзе Дзяржынскага раёна. 8 красавіка 1957 года да сельсавета далучана частка скасаванага Вертнікаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Бальдзюкі, Вертнікі, Галышова, Глушынцы, Каўшова, Кулакоўцы, Мілашы, Нарэйкі і Скірмантава)[1]. 30 кастрычніка 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Путчына[2]. 1 лютага 2007 года скасавана вёска Ліпні[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Волменскага сельсавета (18 населеных пунктаў: аграгарадок Волма, вёскі Антонаўшчына, Валмечка, Васілеўшчына, Жытнае, Загайна, Залатары, Лявонцы, Міхалеўшчына, Міхалова, Мянькі, Падзерычы, Рудзеўшчына, Свідоўшчына, Сурціны, Хімарады, Шчэпкі, Янкоўцы)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (33 населеныя пункты) — 1885 чалавек[5], з іх 88,4 % — беларусы, 6,7 % — рускія, 3,0 % — палякі, 1,0 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (51 населены пункт) — 2067 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 35 (1697).
  3. Пералік найменняў геаграфічных аб’ектаў, спыніўшых сваё існаванне за 2006—2008 гг. Архівавана 20 красавіка 2022. (руск.)
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.