Волма (Дзяржынскі раён)
Во́лма[1] (трансліт.: Volma) — аграгарадок у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Волма. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. Насельніцтва — 177 чалавек (2004). Знаходзіцца за 30 кіламетраў ад Дзяржынска, за 32 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Койданава; каля шашы Дзяржынск — Івянец.
Аграгарадок
Волма
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьУпершыню Волма згадваецца ў другой палове XV стагоддзя як уладанне Войцеха Манівіда. У 1472 годзе тут існаваў касцёл, які адносіўся да Віленскага біскупства. У 1563 годзе Волма знаходзілася ва ўладанні Альберта Гаштольда. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства.
У 1581 годзе Волма атрымала статус мястэчка. Станам на 1620 год тут было 55 двароў. Цягам XVII—XIX стагоддзяў Волма знаходзілася ва ўладанні Валадковічаў, Філіповічаў, Ваньковічаў. У 1751 годзе ў мястэчку збудавалі новы драўляны касцёл.
У складзе Расійскай імперыі
правіцьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Волма апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мінскім павеце Мінскай губерні. У пачатку XIX стагоддзя на паўночнай ускраіне мястэчка, на беразе ракі Валмянка сфарміравалася сядзіба з паркам, што належала Ваньковічам. У 1864 годзе адкрылася прыходская школа (13 вучняў — 10 хлопчыкаў, 3 дзяўчынкі). Станам на 1861—1866 гады — 14 двароў, на 1886 год — 4 двары. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшы касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату.
Найноўшы час
правіць25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Волма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Волма апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Стаўбцоўскага павета Навагрудскага ваяводства.
У 1939 годзе Волма ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета ў Івянецкім, з 25 снежня 1962 года — у Стаўбцоўскім, з 6 студзеня 1965 года — у Валожынскім, з 12 жніўня 1970 года — у Дзяржынскім раёнах. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 год тут было 102 двары, на 1992 год — 113 двароў, на 1 студзеня 2004 года — 76 двароў.
23 сакавіка 2010 года вёска атрымала статус аграгарадка. 18 сакавіка 2011 года ў межы аграгарадка ўключана вёска Зуёўка[2]. Да 28 мая 2013 года аграгарадок уваходзіў у склад і з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам Волменскага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1865 — 93 чал.; 1886 — 36 чал.
- XX стагоддзе: 1921 — 298 чал.[4]; 1970 — 277 чал.; 1992 — 354 чал.[5]
- XXI стагоддзе: 1 студзеня 2004 — 115 чал.[6]
Інфраструктура
правіцьУ Волме працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта. Апроч таго, тут размяшчаецца філіял Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя А. Дз. Сахарава.
Турыстычная інфармацыя
правіцьСлавутасці
правіць- Сядзібна-паркавы комплекс Ваньковічаў (XIX ст.)
- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (2003)
Страчаная спадчына
правіць- Касцёл Спачыну Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1751; захаваліся падмуркі)
Вядомыя асобы
правіць- Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч (нар. 1959) — беларускі гісторык.
Галерэя
правіць-
Палац Ваньковічаў
-
Касцёл Св. Яна
-
Цэнтральная плошча
-
Панарама
-
Вятрак
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Решение Дзержинского районного Совета депутатов от 18 марта 2011 г. № 65 Об упразднении деревни Зуевка Волменского сельсовета Дзержинского района Архівавана 13 красавіка 2019.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ↑ Марат Батвіннік, Валерый Шаблюк. Волма // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 352.
- ↑ Волма // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1. — С. 674.
Літаратура
правіць- Волма, вёска ў Дзяржынскім р-не // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 265. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Wołma (3) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 880.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Волма (Дзяржынскі раён)