Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч
Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч (нар. 3 жніўня 1959, вёска Волма, Валожынскі раён (цяпер Дзяржынскі раён) Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987).
Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 жніўня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьУ 1981 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1986—1988 гадах і з 1994 года навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. У 1988—1994 гадах працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі.
Даследуе палітычную гісторыю Беларусі пачатку XX ст., рэвалюцыйныя падзеі 1917 года, беларускі нацыянальны рух, узнікненне беларускай дзяржаўнасці найноўшага часу. Аўтар манаграфіі «Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 г.» (2000), шматлікіх артыкулаў.[1]
Зноскі
- ↑ Памяць. Мінск 2002, с. 556.
Літаратура
правіць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. — ISBN 985-6302-46-3.
- Рудовіч Станіслаў Сцяпанавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Рудовіч Станіслаў Сцяпанавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 608. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.