Ве́ртнікі[1] (трансліт.: Viertniki, руск.: Вертники) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета. За 18 км ад Дзяржынска, 23 км ад Мінска, 20 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Вёска
Вертнікі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
46
Насельніцтва
78 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Аўтамабільны код
5
Вертнікі на карце Беларусі ±
Вертнікі (Беларусь)
Вертнікі
Вертнікі (Мінская вобласць)
Вертнікі

Просты адпаведнік — літоўскі тапонім Vertininkai. Побач з ім Baltininkai (просты адпаведнік тапоніму Бальценікі).

З асновай Vert- былое імя Vertelis, ад якога Верцялішкі.

Гісторыя

правіць

Вядома з XVI ст. У 1588 годзе ў Койданаўскай воласці, 34 валокі зямлі, сяляне плацілі чынш і адпрацоўвалі паншчыну.

У 1954—1957 гадах цэнтр Вертнікаўскага сельсавета[2].

На 1 студзеня 2004 года — 46 двароў, 78 жыхароў.

Мемарыялы

правіць
  • Брацкая магіла савецкіх воінаў, загінулых у Вялікую Айчынную вайну
  • Магіла партызана С. В. Адамовіча.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць