Койданаўская воласць

Койданаўская воласць, Койданаўскае староства (да сярэдзіны XVI ст.), Койданаўскае графства (з сярэдзіны XVI ст. да канца XVIII ст.), Койданаўскі маёнтак — буйное феадальнае ўладанне ў Менскім павеце ў XVI—XIX ст. Цэнтр — Койданава. Да 1483 г. належала вялікім князям літоўскім, потым князю В. М. Вярэйскаму (Удалому), пазней Гаштольдам, з 1542 — вялікім князям Жыгімонту I Старому, Жыгімонту II Аўгусту. У 15511831 гг. уласнасць Радзівілаў, якія перайменавалі староства ў графства.

Койданаўская воласць
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата скасавання 1924

З 1793 г. у Мінскім павеце Расійскай імперыі. У 1791 г. у Койданаўскім графстве было 1300 валок (26 тыс. дзесяцін) пашы, 2324 сялянскія дымы. З канца XVI ст. да канца XIX ст. у воласць уваходзіла ад 20 да 66 вёсак. За ўдзел Радзівілаў у паўстанні 1830—1831 гг. маёнтак канфіскаваны ў казну, у 1878 перададзены расійскім чыноўнікам Касакоўскаму і Сакалову, якім належаў да 1917 г.

У 1924 годзе адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Койданаўская воласць, разам з Велікасельскай, Станькаўскай, Старасельскай і часткай Заслаўскай валасцей увайшла ў Койданаўскі раён БССР.

Літаратура

правіць