Ян Станіслаў Сапега
Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладзечна — 10 красавіка 1635, Ляхавічы) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Падстолі вялікі літоўскі (1611—1617), маршалак надворны літоўскі (1617—1621) і вялікі літоўскі (з 1621)[2]; староста слонімскі (з 1605).
Ян Станіслаў Сапега | ||
![]() | ||
Ян Станіслаў Сапега | ||
Герб «Ліс» | ||
| ||
---|---|---|
1621 — 1635 | ||
Папярэднік | Пётр Весялоўскі | |
Пераемнік | Крыштаф Весялоўскі | |
Адукацыя | ||
Дзейнасць | ваенны | |
Веравызнанне | каталіцтва | |
Нараджэнне | 25 кастрычніка 1589[1] | |
Смерць | 10 красавіка 1635[1] (45 гадоў) | |
Род | Сапегі | |
Бацька | Леў Сапега | |
Маці | Даратэя Фірлей | |
Жонка | Ганна Схаластыка Хадкевіч[d] і Грызельда з Вадынскіх | |
БіяграфіяПравіць
Паходіў з чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Льва Сапегі, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збаражскіх). Меў братоў Крыштафа Міхала і Казіміра Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіуме ў Брунсбергу, Вюрцбургскім, Падуанскім, Балонскім універсітэтах[3].
8 жніўня 1618 г. Я. С. Сапега падпісвае прывілей на заснаванне побач з Друяй новага горада пад назвай Сапежын, разлічваючы ператварыць яго ў значны рамесны, гандлёвы і абарончы пункт. Сапежын атрымаў магдэбургскае права.
Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швецыі (з 1625), дзе аднак не выявіў ваеннага майстэрства.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1612—1613 выконваў дыпламатычныя даручэнні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 знаходзіўся пры імператарскім двары ў Вене.
У 1633 г. пасля смерці бацькі становіцца спадкаемцам Ружанскага палаца, але праз два гады памірае.
Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схаластыка з Хадкевічаў, другой — Грызельда з Вадынскіх.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Jan Stanisław Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ ЭнцВКЛ, 2005
- ↑ Анатоль Грыцкевіч. Сапегі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001.
ЛітаратураПравіць
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 548. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.