Пётр Весялоўскі (? — пасля 10 верасня 1619) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны (15901598), маршалак надворны (15981615) і вялікі літоўскі1615).

Пётр Весялоўскі
Piotar Viesiałoŭski. Пётар Весялоўскі (1925).jpg
Надмагілле Пятра Весялоўскага
POL COA Ogończyk.svg
Герб «Агеньчык»
Вялікі маршалак літоўскі
1615 — 1619
Папярэднік Крыштаф Дарагастайскі
Пераемнік Ян Станіслаў Сапега
 
Нараджэнне XVI стагоддзе
Смерць 1619(1619)
Род Весялоўскія
Бацька Пётр Весялоўскі
Маці Кацярына з Валовічаў
Жонка Соф'я з Любамірскіх
Дзеці Крыштаф

Трымаў Васількаўскае1603) і Тыкоцінскае староствы. Быў гродскім старостам ковенскім1592).

БіяграфіяПравіць

Прадстаўнік шляхецкага роду Весялоўскіх герба «Агеньчык» зменены, сын Пятра і Кацярыны з Валовічаў. Атрымаў адукацыю ў нямецкіх рэфармацыйных універсітэтах, пазней перайшоў у каталіцтва.

Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку каралеўскага сакратара. Быў адным з 6 прадстаўнікоў ад шляхецкага стану на канвакацыйным сойме 1573.

Збудаваў у Беластоку палац паводле праекту архітэктара Якуба Брэтвуса. Меў летнюю рэзідэнцыю ў вёсцы Каменная каля Дубровы Беластоцкай. Фундаваў мураваны Фарны касцёл у Беластоку, а таксама касцёл у Старой Каменнай. Апошні ў наш час з'яўляецца найстарэйшым драўляным збудаваннем Падляшша.

У 1579 ажаніўся з Соф'яй Любамірскай, у шлюбе з якой меў сына Крыштафа.

КрыніцыПравіць