Грызельда Сапега
Грызельда Сапега, народжаная Вадынская (? — 10 красавіка 1633) — жонка маршалка вялікага літоўскага Яна Станіслава Сапегі[1].
Грызельда Сапега | |
---|---|
![]() | |
![]() Герб «Касцеша» | |
Нараджэнне | невядома |
Смерць | 10 красавіка 1633 |
Род | Вадынскія |
Бацька | Ян Вадынскі[d] |
Маці | Соф’я з Сабескіх[d] |
Муж | Ян Станіслаў Сапега |
БіяграфіяПравіць
Дачка Яна Вадынскага , ваяводы падляшскага (пам. 1616) і Соф’і Сабескай, ваяводзінкі люблінскай; стрыечная сястра караля Яна III Сабескага[2]. Яе братамі былі кашталяны падляшскія Марк і Анджэй Вадынскія
Была ўзята прыёмнай дачкой у сям’ю сваёй бяздзетнай цёткі па маці Аляксандры Марыяны Весялоўскай (да 1588 — каля 1648) і яе мужа Крыштафа Весялоўскага (пам. 1637), вялікага маршалка літоўскага[1][2].
З 1632 года стала другой жонкай Яна Станіслава Сапегі (1589—1635), маршалка вялікага літоўскага[1][2].
Памерла 10 красавіка 1633 года.
У мастацтвеПравіць
Захаваўся партрэт у сармацкім стылі работы невядомага гродзенскага мастака. Грызельда паказана на ім у адзенні замужняй жанчыны, значыць, партрэт мог быць створаны з 1632, калі яна выйшла замуж, і да 10 красавіка 1633, калі яна памерла[2].