Кашталяны падляшскія
Кашталян падляшскі — мясцовы ўраднік у Падляшскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Урад кашталяна з’яўлялся другім паводле значнасці пасля ваяводы.
Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) ваяводства апынулася ў складзе Каралеўства Польскага; кашталян падляшскі засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай.
Кашталянамі падляшскімі былі:
- Рыгор Трызна (1566—1569)
- Адам Касінскі (2.5.1569 — 1574)
- Мацей Савіцкі (3.1574 — 1581)
- Марцін Леснявольскі (1581—1593)
- Станіслаў Красінскі (1593—1596)
- Ян Вадынскі (23.8.1596 — 1613)
- Канстанцін Трызна (?)
- Марыян Лакніцкі (1630—1632)
- Войцех Няміра (1613—1616)
- Марак Вадынскі (1651)
- Пракоп Леснявольскі (1648)
- Андрэй Вадынскі (1651)
- Станіслаў Ласкоўскі (1653—1658)
- Мікалай Беганоўскі (1658—1661)
- Якуб Красоўскі (1661)
- Аляксандр Радзішэўскі (1667)
- Караль Станіслаў Лужэцкі (1670—1683)
- Марцін Аборскі (1683—1688)
- Мікалай Быкоўскі (17.9.1688 — 1705)
- Станіслаў Гадлеўскі (12.12.1705 — 1709)
- Адам Ржавускі (12.3.1710 — 1710)
- Ян Бутлер (2.5.1710 — ?)
- Дамінік Пётр Касакоўскі (13.12.1717 — 1730)
- Віктар Кучынскі (20.10.1730 — 1738)
- Антоній Мянчынскі (6.12.1738 — 1771)
- Юзаф Вільчэўскі (9.12.1771 — 1779)
- Тамаш Александровіч (17.9.1779 — 1790)
- Юзаф Асалінскі (26.10.1790 —)
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.