Юрый Глябовіч
(XV—XVI стст.) намеснік смаленскі і віцебскі
Юрый Глябовіч (? — пасля 1520) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Юрый Глябовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Пераемнік | Юрый Андрэевіч Салагуб[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Станіслаў Рыгоравіч Осцік | ||||||
Пераемнік | Мацей Клочка | ||||||
Нараджэнне | XV стагоддзе | ||||||
Смерць | не раней за ліпень 1521 | ||||||
Род | Глябовічы | ||||||
Бацька | Глеб Вяжэвіч[1] | ||||||
Маці | Ганна Мілохна Рачкоўна[d] | ||||||
Дзеці | Ян Юр’евіч Глябовіч і Мікалай Глябовіч |
Сын смаленскага ваявода Глеба, першага вядомага прадстаўніка роду Глябовічаў.
Намеснік смаленскі (1492—1499), староста жамойцкі (з 1494), намеснік аршанскі і аболецкі (1500—1501), намеснік віцебскі (1503—1508) і смаленскі (1508—1514), староста мерацкі (з 1514) і ваўкавыскі (з 1520). У 1506 у складзе пасольства да вялікага князя маскоўскага. У час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1512—1522 гадоў у 1513 годзе абараняў Смаленск ад маскоўскага войска.
Крыніцы
правіць- ↑ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 223. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
Літаратура
правіць- Заяц Ю. Глябовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 540. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.