Мяркіне
Прапануецца перанесці ў Мерач. Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Да перайменавання. Перайменаваць у прапанаваную назву. |
Мерач[1], таксама Мяркіне (літ.: Merkinė) — мястэчка ў Аранскім раёне Аліцкага павета Літвы, пры ўпадзенні Мерачанкі ў Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Мерацкай сянюніі. Уваходзіць у Дзукійскі нацыянальны парк.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Назва
правіцьТапонім Мерач утварыўся ад беларускіх слоў мярэча, морач — 'глухія зарасці ў лесе'[2].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Meracz (1500 год)[3]; Maracz (1508 год)[4]; старабеларускай мовай Меречъ Велики (1553 год)[5].
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьПершыя пісьмовыя згадкі пра Мерач датуюцца XIV стагоддзем у сувязі з нападамі крыжакоў[6]. Ён значыцца ў Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх, складзеным у канцы XIV стагоддзя. У 1443 годзе тут збудавалі касцёл. У інвентары 1558 года ўпамінаецца «руская царква» (гэта значыць праваслаўная)[7].
7 снежня 1569 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Мерачы Магдэбургскае права і герб з выявай аднарога. У пачатку XVII стагоддзя ў месце заснавалі кляштар дамініканаў. У 1648 годзе ў Мерачы памёр кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза. У 1676 годзе гетман Міхал Казімір Пац заснаваў тут езуіцкую місію, якую ў 1755 годзе ператварылі ў рэзідэнцыю. Ад 1696 года была езуіцкая школа. У 1742—1746 гадах езуіты збудавалі драўляны касцёл Святога Крыжа.
У сярэдзіне XVIII ст. вакол Мерачы адзначаўся анклаў «рускай» этнаканфэсійнай супольнасці[8]. У 1767 годзе канонік віленскі і пісар вялікі Павел Ксаверы Бжастоўскі набыў маёнтак Мерач і пераназваў яго, паводле свайго імя, у Паўлаў. Неўзабаве Павал Ксаверы Бжастоўскі правёў на сваіх землях рэформы: вызваліў усіх сялян з-пад прыгону, стварыў выбарны сойм і распрацаваў Статут, а 4 красавіка 1791 году, за месяц да абвяшчэння Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, выдаў Канстытуцыю Паўлаўскай рэспублікі[9].
У 1791 годзе Мерач стаў цэнтрам Мерацкага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ўтварылася Мерацкае ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Мерач апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні. У другой палове XIX ст. расійскія ўлады зруйнавалі гарадскую ратушу, а на яе месцы збудавалі праваслаўную царкву-мураўёўку. На 1882 год у Мерачы было 233 будынкі.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Мерач занялі войскі Германскай імперыі.
- Старая графіка Мерачы
-
Ратуша, 1852 г.
-
Замчышча. В. Вейтка, 1887 г.
-
Памежны слуп. В. Вейтка, 1888 г.
-
Дом, у якім памёр кароль Уладзіслаў Ваза
Найноўшы час
правіцьПа польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Мерач апынуўся ў складзе Літвы. У пачатку 1920-х гадоў у Мерачы базаваўся сакрэтны штаб чацвёртай аператыўнай групы, падпарадкаванай Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Камандзірам групы быў Вячаслаў Разумовіч пад псеўданімам «Хмара». Штаб складаўся з ксяндзоў Бакшыца і Блазуеліса, прафесара гімназіі Карчынскага і Разумовіча. Група супрацоўнічала з Генеральным штабам літоўскай арміі і ў выпадку вайны паміж Польскай Рэспублікай і Літвой павінна была выступіць на літоўскім баку, што прадугледжвалі пагадненні паміж урадам Беларускай Народнай Рэспублікі і Літвы.
На 1931 год у Мерачы было 312 будынкаў, з іх 24 мураваныя. У 1935 годзе тут прайшоў першы фэст народнай творчасці «Дні даўніны» (літ.: Senovės dienos).
За часамі Другой сусветнай вайны 22 чэрвеня 1941 году цэнтр Мерачы значна пацярпеў ад нямецкіх бамбардзіровак. У 1941 годзе нацысты забілі тут каля 3 тысяч жыдоў.
У 1989 годзе пачалося стварэнне мемарыялу ахвярам савецкага тэрору — Мерацкай гары крыжоў, на якой стаяць 154 імянныя крыжы і капліца. У 1996 годзе афіцыйна зацвердзілі герб Мерачы. У 2009 годзе адзначалася 650-годдзе горада.
- Мястэчка на старых здымках
-
Замчышча, да 1915 г.
-
Фарны касцёл, да 1915 г.
-
Дом, у якім памёр кароль Уладзіслаў Ваза, 1891 г.
-
Царква, да 1939 г.
Славутасці
правіць- Замчышча.
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XV ст.)
- Царква (2-я пал. XIX ст.).
Страчаная спадчына
правіць- Ратуша
- Сінагога
Галерэя
правіць-
Замчышча
-
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
-
Нёман у Мяркіне
Вядомыя асобы
правіць- Лявонцій (Бондар) (1913—1999) — беларускі і расійскі праваслаўны дзеяч.
Зноскі
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ Леванцэвіч Л. Беларуская дыялекталогія. Вучэбна-метадычны комплекс. — Брэст): БрДУ, 2014. С. 29.
- ↑ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 562.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 124.
- ↑ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Ліцкевіч А. Да пытання пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст. // ARCHE Пачатак. № 11—12, 2009. С. 46.
- ↑ Лісейчыкаў Д. «У мястэчку палова русі, а палова каталікоў…»: Мяжа рассялення «рускай» этнаканфесійнай супольнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XVIII ст. // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2020. С. 6.
- ↑ Якія самаабвешчаныя рэспублікі былі ў Беларусі . Радыё Свабода (3 кастрычніка 2017). Праверана 5 лютага 2025.
Літаратура
правіць- Мерач // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 301. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Mierecz // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 257—258
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мяркіне
- Мерач на Radzima.org