Мерацкі павет
Мерацкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1791—1795 гадах. Цэнтр — г. Мерач. Вылучаны Чатырохгадовым соймам 1788—1792 гадоў са складу Троцкага павета.
Мерацкі павет | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1791 |
Дата скасавання | 1795 |
У Мерацкі павет увайшлі Бартніцкая, Віжанская, Даўгоўская, Кальварыйская, Крэткапольская, Лаздзейская, Любоўская , Марцінканская, Мяцельская, Мерацкая, Міраслаўская, Неманойская, Паявонская, Пунская, Святаязерская, Сімнаўская, Сярэйская і Урдамінская парафіі. У 1793 годзе павет увайшоў у склад новастворанага Мерацкага ваяводства ў крыху змененых межах (далучана Аліцкая, Вяйсейская, Лейпунская і Лішкаўская парафіі, выключаны Бартніцкая, Кальварыйская, Крэткапольская, Марцінкаўская і Паявонская парафіі). Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе тэрыторыя Мерацкага павета на левабярэжжы Нёмана ў складзе Прусіі, на правабярэжжы Нёмана — у Расійскай імперыі.
Спасылкі
правіць- Мерацкі павет на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»