Мяркіне

мястэчка ў Літве
(Пасля перасылкі з Мерач)

Мерач[1], таксама Мяркіне (літ.: Merkinė) — мястэчка ў Аранскім раёне Аліцкага павета Літвы, пры ўпадзенні Мерачанкі ў Нёман. Адміністрацыйны цэнтр Мерацкай сянюніі. Уваходзіць у Дзукійскі нацыянальны парк.

Мястэчка
Мерач
літ.: Merkinė
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 228 чал. (2011)
Часавы пояс
Мерач на карце Літвы
Мяркіне (Літва)
Мяркіне

Тапонім Мерач утварыўся ад беларускіх слоў мярэча, морач — 'глухія зарасці ў лесе'[2].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Meracz (1500 год)[3]; Maracz (1508 год)[4]; старабеларускай мовай Меречъ Велики (1553 год)[5].

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Першыя пісьмовыя згадкі пра Мерач датуюцца XIV стагоддзем у сувязі з нападамі крыжакоў[6]. Ён значыцца ў Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх, складзеным у канцы XIV стагоддзя. У 1443 годзе тут збудавалі касцёл. У інвентары 1558 года ўпамінаецца «руская царква» (гэта значыць праваслаўная)[7].

7 снежня 1569 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Мерачы Магдэбургскае права і герб з выявай аднарога. У пачатку XVII стагоддзя ў месце заснавалі кляштар дамініканаў. У 1648 годзе ў Мерачы памёр кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза. У 1676 годзе гетман Міхал Казімір Пац заснаваў тут езуіцкую місію, якую ў 1755 годзе ператварылі ў рэзідэнцыю. Ад 1696 года была езуіцкая школа. У 1742—1746 гадах езуіты збудавалі драўляны касцёл Святога Крыжа.

У сярэдзіне XVIII ст. вакол Мерачы адзначаўся анклаў «рускай» этнаканфэсійнай супольнасці[8]. У 1767 годзе канонік віленскі і пісар вялікі Павел Ксаверы Бжастоўскі набыў маёнтак Мерач і пераназваў яго, паводле свайго імя, у Паўлаў. Неўзабаве Павал Ксаверы Бжастоўскі правёў на сваіх землях рэформы: вызваліў усіх сялян з-пад прыгону, стварыў выбарны сойм і распрацаваў Статут, а 4 красавіка 1791 году, за месяц да абвяшчэння Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, выдаў Канстытуцыю Паўлаўскай рэспублікі[9].

У 1791 годзе Мерач стаў цэнтрам Мерацкага павета. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года ўтварылася Мерацкае ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Мерач апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні. У другой палове XIX ст. расійскія ўлады зруйнавалі гарадскую ратушу, а на яе месцы збудавалі праваслаўную царкву-мураўёўку. На 1882 год у Мерачы было 233 будынкі.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Мерач занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

правіць
 
Беларускі асобны батальён на фронце Сярэя — Мерач, 1921 г.

Па польска-літоўскіх баях і падпісанні пагаднення паміж Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Мерач апынуўся ў складзе Літвы. У пачатку 1920-х гадоў у Мерачы базаваўся сакрэтны штаб чацвёртай аператыўнай групы, падпарадкаванай Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Камандзірам групы быў Вячаслаў Разумовіч пад псеўданімам «Хмара». Штаб складаўся з ксяндзоў Бакшыца і Блазуеліса, прафесара гімназіі Карчынскага і Разумовіча. Група супрацоўнічала з Генеральным штабам літоўскай арміі і ў выпадку вайны паміж Польскай Рэспублікай і Літвой павінна была выступіць на літоўскім баку, што прадугледжвалі пагадненні паміж урадам Беларускай Народнай Рэспублікі і Літвы.

На 1931 год у Мерачы было 312 будынкаў, з іх 24 мураваныя. У 1935 годзе тут прайшоў першы фэст народнай творчасці «Дні даўніны» (літ.: Senovės dienos).

За часамі Другой сусветнай вайны 22 чэрвеня 1941 году цэнтр Мерачы значна пацярпеў ад нямецкіх бамбардзіровак. У 1941 годзе нацысты забілі тут каля 3 тысяч жыдоў.

У 1989 годзе пачалося стварэнне мемарыялу ахвярам савецкага тэрору — Мерацкай гары крыжоў, на якой стаяць 154 імянныя крыжы і капліца. У 1996 годзе афіцыйна зацвердзілі герб Мерачы. У 2009 годзе адзначалася 650-годдзе горада.

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына

правіць
  • Ратуша
  • Сінагога

Галерэя

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
  2. Леванцэвіч Л. Беларуская дыялекталогія. Вучэбна-метадычны комплекс. — Брэст): БрДУ, 2014. С. 29.
  3. Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 562.
  4. Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 124.
  5. Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.
  6. ЭнцВКЛ 2005.
  7. Ліцкевіч А. Да пытання пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст. // ARCHE Пачатак. № 11—12, 2009. С. 46.
  8. Лісейчыкаў Д. «У мястэчку палова русі, а палова каталікоў…»: Мяжа рассялення «рускай» этнаканфесійнай супольнасці ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XVIII ст. // Беларускі гістарычны часопіс. № 6, 2020. С. 6.
  9. Якія самаабвешчаныя рэспублікі былі ў Беларусі . Радыё Свабода (3 кастрычніка 2017). Праверана 5 лютага 2025.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць