Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мяркіне)
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у мястэчку Мяркіне (Мерач) Варэнскага раёна Літвы. Уяўляе сабой сінтэз гатычнай і барочнай архітэктуры.
Славутасць | |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
![]() | |
54°09′41″ пн. ш. 24°11′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Благачынне | Q4310302? |
Архітэктурны стыль | гатычная архітэктура і архітэктура барока[d] |
Заснавальнік | Ягайла |
Дата пабудовы | 1443 год |
![]() |
Біяграфія
правіцьПабудаваны ў 1443 у г. Мерач у тэхніцы гатычнай муроўкі па фундацыі 1434 Ягайлы. У 1648 годзе было зменена яго аблічча ў сувязі з прыбудовай да галоўнага фасада нартэкса, які завяршаецца барочным франтонам. Тады, відаць, упершыню атынкавалі фасады. Работы праведзены паводле загаду і на сродкі Уладзіслава IV Вазы. Адзін з чарговых рамонтаў быў ажыццёўлены ў 1884 годзе.
Архітэктура
правіцьКасцёл складаецца з асноўнага аб’ёму прамавугольнай у плане формы, роўнавысокага з ім прэсбітэрыя, які заканчваецца шматграннай апсідай. Малітоўная зала падзелена чатырма 6-граннымі слупамі на 3 роўнавысокія нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Прасторава прэсбітэрый і асноўны аб’ём злучаны паміж сабой 3 стральчатымі аркамі. Да паўночнай сцяны вімы прымыкае сакрыстыя, павялічаная ў даўжыню, відаць, у 17 ст. У тоўшчы тарцовай усходняй сцяны і паўднёва-заходняга вугла зроблены вінтавыя ўсходы. У храм вядуць дзвярныя праёмы ў галоўным фасадзе і паўднёвай сцяне прэсбітэрыя. Сцены ўмацаваны шматпрыступкавымі контрфорсамі. Касцёл накрыты двухсхільным дахам. Уяўляе сабой сінтэз гатычнай і барочнай архітэктуры.
Літаратура
правіць- Кушнярэвіч А. Мерацкі касцёл // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Мяркіне)