Рудаміна (мястэчка)
Рудаміна[1] або Урдаміна[2] (літ.: Rudamina — Рудаміна́[3]) — мястэчка ў Лаздзейскім раёне Аліцкага павета Літвы. Уваходзіць у склад Лаздзейскай сянюніі. Месціцца за 7 км на паўночны захад ад Лаздзеі.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьУпершыню Рудаміна ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час уваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства[2].
У 1592 годзе з фундацыі князёў Масальскіх у Рудаміне збудавалі касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага. З 1815 года ў Царстве Польскім, звязаным уніяй з Расійскай імперыяй.
На 1827 год у Рудаміне было 26 будынкаў.
Найноўшы час
правіцьПасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Рудаміна апынулася ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1827 год — 245 чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 256 чал.
Славутасці
правіць- Гарадзішча
- Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1592, 1745—1765)
- Сядзіба Сухарэўскіх (XVIII)
Галерэя
правіць- Краявіды Рудаміна
-
Касцёл
-
Сядзіба
-
Гарадзішча
-
Музей
Вядомыя асобы
правіць- Ян Віткевіч (1881—1958) — польскі архітэктар і рэстаўратар.
Крыніцы
правіць- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
- ↑ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 302.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Chlebowski B. Urdomin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. S. 817.
Літаратура
правіць- Urdomin // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 817.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рудаміна (мястэчка)
- Рудаміна на сайце Radzima.org