Швянцяжарыс
Швя́нцяжарыс[1] (літ.: Šventežeris, традыцыйная беларуская назва — Святое Возера) — мястэчка ў Лаздзіяйскім раёне Алітускага павета Літвы. Цэнтр Швянцяжарыскай сянюніі. Размешчана на беразе Швянцяжарыскага возера (Святога возера) , за 8 км на ўсход ад Лаздзіяя. Насельніцтва на 2011 год — 295 чалавек.
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьВялікае Княства Літоўскае
правіцьУпершыню Святое Возера ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яно ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1598 годзе ў Святым Возеры збудавалі евангелісцка-рэфарматарскі збор (з 1663 года — касцёл).
Пад уладай Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Святое Возера апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.
На 1827 год у Святым Возеры было 37 будынкаў.
Найноўшы час
правіцьПасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Святое Возера апынулася ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1827 год — 271 чал.[2]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 295 чал.
Славутасці
правіць- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1882)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Chlebowski B. Święto Jeziory // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. S. 697.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Швянцяжарыс
- Святое Возера на сайце Radzima.org