Мяцялей (літ.: Meteliai, традыцыйная беларуская назва — Мяце́лі) — вёска ў Літве, за 9 км на паўночны захад ад Сейрыяя, паміж азёрамі Дуся і Мяцялей. Уваходзіць у склад Сейрыяйскай сянюніі Лаздзіяйскага раёна Алітускага павета. Насельніцтва 195 чал. (2011).

Вёска
Мяцялей
літ.: Meteliai
Касцёл Перамянення Панскага
Касцёл Перамянення Панскага
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Мяцелі
Насельніцтва
Часавы пояс
Мяцялей на карце Літвы
Мяцялей (Літва)
Мяцялей

ГісторыяПравіць

Вялікае Княства ЛітоўскаеПравіць

Першы пісьмовы ўспамін пра Мяцелі датуецца 1508 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1619 годзе Павел Стэфан Сапега пабудаваў у Мяцелях Касцёл Перамянення Панскага.

Пад уладай Расійскай імперыіПравіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Мяцелі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.

На 1827 год у Мяцелях было 52 будынкі.

Найноўшы часПравіць

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Мяцелі апынуліся ў складзе Літвы. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

НасельніцтваПравіць

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 391 чал.[1]
  • XXI стагоддзе: 2011 год — 195 чал.

ІнфраструктураПравіць

У Мяцялеі знаходзіцца кіраўніцтва Мяцялейскага рэгіянальнага парку, кемпінг «Vitrūna».

СлавутасціПравіць

Зноскі

  1. Chlebowski B. Metele // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 264.

СпасылкіПравіць