Міраслаў (вёска)

вёска ў Літве
(Пасля перасылкі з Міраславас)

Міраслаў[1], часам Мірасла́вас[2] (літ.: Miroslavas) — вёска ў Аліцкім раёне Аліцкага павета Літвы. Цэнтр Міраслаўскай сянюніі. Размешчана за 12 км на захад ад Аліты.

Вёска
Міраслаў
літ.: Miroslavas
Герб
Герб
Касцёл
Касцёл
Краіна
Павет
Раён
Сянюнія
Каардынаты
Насельніцтва
  • 423 чал. (2001)
Часавы пояс
Міраслаў на карце Літвы
Міраслаў (вёска) (Літва)
Міраслаў (вёска)

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Упершыню Міраслаў упамінаецца ў XVII ст. У гэты час ён уваходзіў у склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У XVIII ст. Міраслаў атрымаў статус мястэчка. У 1719 годзе тут збудавалі драўляны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Міраслаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, з 1815 года ў Царстве Польскім пад кантролем Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.

На 1827 год у Міраславе было 33 будынкі.

Найноўшы час

правіць

Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Міраслаў апынуўся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва

правіць
  • XIX стагоддзе: 1827 год — 328 чал.[3]
Дынаміка насельніцтва з 1888 па 2021
1888[4] 1897пер. 1923пер.[5] 1959пер.[6] 1970пер.[7] 1979пер.[8] 1980[9]
561 485 393 401 357 380 380
1986[10] 1989пер.[11] 2001пер.[12] 2011пер.[13] 2021[14] - -
382 442 423 382 361 - -

Славутасці

правіць
 
Капліца
  • Капліца
  • Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1847)

Крыніцы

правіць
  1. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 87.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  3. Chlebowski B. Mirosław // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba (польск.). — Warszawa, 1885. S. 497.
  4. Списки населенныхъ мѣстъ Сувалкской губерніи: как матеріалъ для историко-этнографической географіи края. Собралъ Э. А. Вольтеръ. Санктпетербургъ, 1901. (Archive.org)
  5. Lietuvos apgyventos vietos: pirmojo visuotinojo Lietuvos gyventojų 1923 m. surašymo duomenys. Kaunas: Finansų ministerija. Centralinis statistikos biūras, 1925.
  6. Miroslavas. Mažoji lietuviškoji tarybinė enciklopedija  (літ.), T. 2 (K–P). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1968, 606 psl.
  7. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
  8. Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
  9. Miroslavas. Lietuviškoji tarybinė enciklopedija, VII t. Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 1981. T.VII: Lietuvos-Mordvių, 524 psl.  (літ.)
  10. Miroslavas. Tarybų Lietuvos enciklopedija[lt], T. 3 (Masaitis-Simno). Vilnius, Vyriausioji enciklopedijų redakcija, 1987, 104 psl.  (літ.)
  11. Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
  12. Шаблон:2001sur(Alytus)
  13. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
  14. Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2021 metų gyventojų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2022.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць