Рурыкавічы

княжацкая дынастыя

Рурыкавічы — арыстакратычны ўладарны род, княжацкі, велікакняжацкі, пазней каралеўскі (у Галіцка-Валынскай зямлі) і самаабвешчана царскі (у Маскве); род нашчадкаў Рурыка, з часам раздрабніўся на мноства галін. Большасць прадстаўнікоў дынастыі было ўладарамі старажытнай Кіеўскай дзяржавы (Русі) і ўтвораных пасля яе распаду княстваў-дзяржаў, прадстаўнікі адной з галін (нашчадкі Расціслава Міхайлавіча) былі ўдзельнымі ўладарамі венгерска-харвацкага каралеўства, некаторыя Рурыкавічы былі ўладарамі Вялікага княства Літоўскага (Шварн) і абвяшчалі сваю ўладу ў Балгарскім царстве (Расціслаў Міхайлавіч), былі суправіцелямі Грузінскага царства (Юрый Андрэевіч Багалюбскі), Аўстрыі і Штырыі (Раман Данілавіч), таксама магчыма былі ўладарамі Вялікапермскага княства і Мараўскага княства (гл. Алег Мараўскі). Апошнімі ўладарнымі Рурыкавічамі былі вялікія князі маскоўскія Фёдар Іванавіч і Васіль Шуйскі.

Гербы Рурыкавічаў да 1917 года правіць

Літаратура правіць

  • Baumgarten N. A. Généalogie et mariages occidentaux des Rurikides russes du Хе au XIIIe siècle // Orientalia Christiana. Т 9, Part. I. № 35. Roma, 1927.
  • Baumgarten N. A. Généalogie des branches regnantes des Rurikides du XIIIe au XIVe siècle // Orientalia Christiana. T. 35. Part I. № 94. Roma, 1934.

Спасылкі правіць