Раман Мсціславіч

Раман Мсціславіч Галіцкі (пасля 1160 — 19 чэрвеня 1205) — першы галіцка-валынскі князь (1199—1205).

Раман Мсціславіч
Нараджэнне 1150
Смерць 19 чэрвеня 1205
Род Рурыкавічы
Бацька Мсціслаў Ізяславіч
Маці Агнешка Баляславаўна[d]
Жонка Раманава[d] і Predslava Rurikovna[d]
Дзеці Даніла Раманавіч, Васілька Раманавіч, Фядора Раманаўна[d] і Алена Раманаўна[d]
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
М. Неўраў. Раман Галіцкі прымае паслоў Папы Інакенція III. 1875. Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Паходжанне правіць

Сын уладзіміра-валынскага і кіеўскага князя Мсціслава Ізяславіча і Агнесы, дачкі польскага князя Баляслава III. Бацька Данілы Раманавіча.

Біяграфія правіць

У 1168—70 князь наўгародскі. Пасля смерці бацькі з 1170 князь Уладзіміра-Валынскага княства. У 1199 авалодаў таксама прастолам суседняга Галіцкага княства, у выніку чаго пад яго ўладай утварылася адзінае Галіцка-Валынскае княства. У 1202—03 падпарадкаваў сабе Кіеўскае княства і стаў наймацнейшым князем Паўднёва-Заходняй Русі. Ваяваў з полаўцамі, летапіснай Літвой і яцвягамі. Адмовіўся ад прапановы рымскага папы Інакенція III, які абяцаў яму каралеўскую карону пры ўмове прыняцця каталіцтва. Забіты ў час міжусобнай вайны ў Польшчы, дзе падтрымліваў князя Лешку.

Зноскі

Літаратура правіць