Статкевічы
шляхецкі род
Статкевічы, Сцянкевічы, Сцянковічы, Стацкевічы, Стацковічы — шляхецкі род гербу «Касцеша».
Статкевічы | |
---|---|
![]() | |
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Першы з роду | Сцешка Пятровіч |
Пачынальнік роду — Сцешка Пятровіч, гаспадарскі дваранін, войт магілёўскі і слуцкі (XV ст.). Меў сына Ждана, які валодаў Любавічамі, Чаркасавам і Расоснаю, унукаў Таму, Яўмена і Андрэя, ротмістра і двараніна вялікага князя Казіміра[1].
Найбольш вядомыя прадстаўнікі:
- Багдан Статкевіч (?—1651) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, праваслаўны мецэнат
- Мікалай Віктаравіч Статкевіч[2] (нар. 1956) — беларускі палітык, вайсковец, навуковец
Зноскі
Літаратура
правіць- Вяроўкін-Шэлюта У. М. Статкевічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 630. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Вяроўкін-Шэлюта У. М. Статке́вічы, Сцяцкевічы, Сцяцковічы, Стацкевічы, Стацковічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 169. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).