Адкрыць галоўнае меню

Касцеша (герб)

(Пасля перасылкі з Касцеша)

ЛегендаПравіць

Назву сваю герб атрымаў ад віцязя Касцешы, які ў 1072 г. храбра абараняўся супраць ворагаў у прысутнасці караля Баляслава Смелага. Калі скончылася бітва і польскае войска стала зносіць здабычу, тады прыступіў і Касцеша. Трымаючы паміж ног дзіду, ён адкрыў галаву і, паказваючы на ёй глыбокія раны і пераломлены меч, сказаў: «У гэтым і ёсць уся мая здабыча». У памяць пра такі подзвіг дадзена Касцешы ў герб апісаная фігура, якая прынята шматлікімі шляхетнымі родам[1].

АпісаннеПравіць

На чырвоным полі выява сярэбранай стралы, накіраванай угору і перакрыжаванай пасярэдзіне, з раздвоеным канцом; клейнод — над прылбіцай з шляхецкай каронай 3 страусавыя пёры. існуе шмат варыянтаў герба: страла з 2 перакрыжаваннямі або наогул без іх, з 6-прамянёвымі зоркамі па баках, з рукой з мячом у клейнодзе і інш.

Гербам карысталісяПравіць

Гербам карысталіся наступныя фаміліі: Александровіч, Альшэўскі, Барткевіч, Берасневіч, Блусь, Бужынскі, Вальчэўскі, Ваўковіч, Ваўчковіч, Верашчака, Верталь, Война-Аранскі, Воўк, Вронскі, Галяўскі, Грыгаровіч, Далінскі, Дарагастайскі, Дольскі, Залескі, Заможыцкі, Казакевіч, Калакоўскі, Клімовіч, Крымоўскі, Кулакоўскі, Кульчыцкі, Лазаровіч, Лазарэвіч, Мілашэўскі, Міхалкевіч, Муравіцкі, Наксяновіч, Норвід, Паеўскі, Песляк, Пржавальскі/Перавальскі, Пукшта, Пшасланскі/Перасланскі, Рудзейскі, Сабаткоўскі, Скленскі, Статкевіч, Статкоўскі, Стацкевіч, Таргонскі, Унароўскі, Хадкевіч, Цемналонскі, Шкленік, Шымборскі, Шымкевіч, Яворскі, Ярмола, Яшчыкоўскі.

Зноскі

  1. Лакиер А.Б. § 91, № 121 // Русская геральдика. — 1855.

СпасылкіПравіць