Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі
Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі (нар. да 1633 — пам. паміж 9 чэрвеня 1668 і 4 чэрвеня 1671[5]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне | не пазней за 1633 | ||||||
Смерць | не раней за 29 ліпеня 1668 і не пазней за 3 мая 1670 | ||||||
Род | Друцкія-Любецкія | ||||||
Бацька | Іван Рыгоравіч Друцкі-Любецкі[1] | ||||||
Маці | Н з Лавейкаў[d][2] | ||||||
Жонка | Крысціна са Статкевічаў[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Шыман Друцкі-Любецкі[4], Багдан Казімір Друцкі-Любецкі[d][4] і Тэадор Друцкі-Любецкі[d][4] | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе[3] |
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк»[6]. Нарадзіўся ў сям’і Івана (Яна) Рыгоравіча, падстарасты аршанскага (1621—1640), і ягонай першай жонкі N. Лавейка[5].
Стольнік мсціслаўскі (1668)[5].
Валодаў маёнткамі Лунін і Пагост у Пінскім павеце, праз шлюб з Крысцінай Статкевіч-Заверскай, дачкой Багдана Статкевіча, набыў вялікі маёнтак Любавічы ў Аршанскім павеце[6].
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Крысцінай Багданаўнай Статкевіч-Заверскай (пам. да 4 чэрвеня 1671), дачкой кашталяна навагрудскага Багдана Статкевіча, меў трох сыноў[5]:
- Шыман Дамінік, каралеўскі палкоўнік, падстолі і стольнік уладзімірскі, затым стольнік оўруцкі, кашталян мінскі, разам з братам Багданам актыўна ўдзельнічаў на баку «рэспубліканцаў» у грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім 1696—1702 гадоў;
- Тэадор (нар. пасля 1660, памёр у маладосці);
- Багдан Казімір, стольнік аршанскі.
Сыны ў дзяцінстве знаходзіліся пад апекай ваяводы троцкага князя Марцыяна Агінскага, маршалка вялікага літоўскага князя Гілярыя Палубінскага, пісара літоўскага князя Міхала Друцкага-Сакалінскага[5].
Зноскі
- ↑ Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус — Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 337.
- ↑ Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус — Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 336.
- ↑ а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 9, Województwo mścisławskie XVI-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2019. — С. 175. — ISBN 978-83-65880-76-5
- ↑ а б в г Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус — Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 342.
- ↑ а б в г д Глінскі 2016.
- ↑ а б ЭнцВКЛ 2005.
Літаратура
правіць- Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI–XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус. — Мн.: 2016. — В. 14. — С. 327—346.
- Насевіч В. Друцкія-Любецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 602. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.