Шыман Друцкі-Любецкі
Шыман Дамінік Друцкі-Любецкі (каля 1665 — 1710) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1710).
Шыман Друцкі-Любецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Szymon Dominik Drucki-Lubecki | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Шчука | ||||||
Пераемнік | Ян Фрыдэрык Сапега | ||||||
Нараджэнне | 1665 | ||||||
Смерць | 1710 | ||||||
Род | Друцкія-Любецкія | ||||||
Бацька | Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі[1] | ||||||
Маці | Крысціна са Статкевічаў[d] | ||||||
Жонка |
Яана Гадэбская Францішка Копаць |
||||||
Дзеці |
ад Францішкі Копаць: Юзаф |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк зменены», сын Мікалая, уладальніка Любавіч (Аршанскі павет), Луніна і Пагоста (Пінскі павет), і Крысціны Статкевіч, дачкі новагародскага кашталяна Багдана.
уладзімірскі староста ў 1695, оўруцкі стольнік у 1707, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1693. 28 лютага 1710 года перад смерцю прызначаны кашталянам менскім.
Разам з братам Багданам актыўна ўдзельнічаў на баку «рэспубліканцаў» у грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім 1696—1702 гадоў[2].
Быў жанаты двойчы: з пінскай харунжычанай Яанай Гадэбскай і Францішкай Копаць. Меў сына Юзафа. Францішка ў другі раз выйшла за кухмістра вялікага літоўскага Караля Залускага і памерла ў Любавічах 20 лістапада 1756 года.
Зноскі
- ↑ Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI – XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус — Дзяржкамархіў, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, 2016. — вып. 14. — С. 342.
- ↑ Глінскі Я. С. Князі Друцкія-Любецкія ў канцы XVI–XVII ст.: радавод, маёмаснае становішча, грамадска-палітычная дзейнасць // Архіварыус. — Мн.: 2016. — В. 14. — С. 327—346.
Літаратура
правіць- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908
- Насевіч В. Друцкія-Любецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 602. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.