Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі

стольнік мсціслаўскі

Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі (нар. да 1633 — пам. паміж 9 чэрвеня 1668 і 4 чэрвеня 1671[2]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі
стольнік мсціслаўскі[d]
Нараджэнне каля 1630
Смерць не раней за 29 ліпеня 1668 і не пазней за 3 мая 1670
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Іван Рыгоравіч Друцкі-Любецкі
Маці ? Лавейка[d]
Жонка Крысціна са Статкевічаў[d][1]
Дзеці Шыман Друцкі-Любецкі і Багдан Казімір Друцкі-Любецкі[d]
Веравызнанне праваслаўе[1]

Біяграфія Правіць

Прадстаўнік роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк»[3]. Нарадзіўся ў сям’і Івана (Яна) Рыгоравіча, падстарасты аршанскага (16211640), і ягонай першай жонкі N. Лавейка[2].

Стольнік мсціслаўскі (1668)[2].

Валодаў маёнткамі Лунін і Пагост у Пінскім павеце, праз шлюб з Крысцінай Статкевіч-Заверскай, дачкой Багдана Статкевіча, набыў вялікі маёнтак Любавічы ў Аршанскім павеце[3].

Сям’я Правіць

У шлюбе з Крысцінай Багданаўнай Статкевіч-Заверскай (пам. да 4 чэрвеня 1671), дачкой кашталяна навагрудскага Багдана Статкевіча, меў трох сыноў[2]:

Сыны ў дзяцінстве знаходзіліся пад апекай ваяводы троцкага князя Марцыяна Агінскага, маршалка вялікага літоўскага князя Гілярыя Палубінскага, пісара літоўскага князя Міхала Друцкага-Сакалінскага[2].

Зноскі

Літаратура Правіць