Любавічы (Руднянскі раён)
Любаві́чы (руск.: Любавичи) — вёска ў Расіі, каля ракі Бярэзіны. Цэнтр сельскага паселішча Руднянскага раёна Смаленскай вобласці. Насельніцтва 460 чал. (2007). Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 8 км ад граніцы з Беларуссю.
Вёска
Любавічы
| ||||||||||||||||||||||||||
Любавічы — даўняе мястэчка гістарычнага Аршанскага павета Віцебскага ваяводства, на беларускай этнічнай тэрыторыі.
Гісторыя
правіцьУпершыню Любавічы згадваюцца ў 1642 годзе як мястэчка Аршанскага павета Вялікага Княства Літоўскага[1]. Паселішча згадвае ў лісце ад 30 красавіка 1655 года маскоўскі цар Аляксей Міхайлавіч. Пазней ва ўладанні князёў Любамірскіх, якія збудавалі тут мураваную грэка-каталіцкую царкву.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Любавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. Станам на 1784 тут было 243 двары, з іх 178 належалі хрысціянам, 65 — іўдзеям[2]. У 1798 адбыўся вялікі пажар, па якім мястэчка адбудавалі на тым жа месцы[3]. У Вайну 1812 года ў Любавічах 2 тыдні стаяў корпус маршала напалеонаўскага войска Груні. У XIX — пачатку XX стагоддзяў тут праходзіў найбуйнейшы ў ваколіцах Хрышчанскі кірмаш[4] з абарачэннем больш за 1,5 млн рублёў. Станам на 1860 — 1 мураваны і 312 драўляных будынкаў, скарбовае яўрэйскае вучылішча (16 вучняў), гарбарня.
У XIX ст. Любавічы сталі буйным рэлігійным цэнтрам: тут паўстала новая плынь у іўдаізме — Хабад (Хабад-Любавіч, Любавіцкі хасідызм). У мястэчку дзейнічалі 3 малітоўныя школы і велізарная бібліятэка, якую ў часы Першай сусветнай вайны пераправілі ў Маскву, у Румянцаўскі музей (цяпер Расійская дзяржаўная бібліятэка).
1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Любавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Любавіцкую воласць (разам з Руднянскай і Мікулінскай) не вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.
У Другую сусветную вайну 4 лістапада 1941 нацысты знішчылі ў Любавічах 483 яўрэяў.
Насельніцтва
правіцьІнфраструктура
правіцьУ Любавічах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, дом культуры, бібліятэка.
Славутасці
правіць- Царква Успення Прасвятой Багародзіцы (XVIII—XIX стагоддзі; колішняя грэка-каталіцкая, цяпер ва ўладанні МП).
- Могілкі яўрэйскія. Капліца
- Паблізу знаходзіцца адзін з цэнтраў хасідызма[7].
Страчаная спадчына
правіць- Сінагога
- Царква
Зноскі
- ↑ НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 365
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 429.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 310.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 118.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 58.
- ↑ Любавичи Архівавана 28 кастрычніка 2009. // Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
- ↑ Большая российская энциклопедия
Літаратура
правіць- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Барыс Тумар, Сяргей Мікулевіч. Адзін дзень у Расіі // «Наша Ніва», 21 ліпеня 2006.
- Lubawicze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. S. 392.
- Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Любавічы (Руднянскі раён)
- г. п. Любавічы на Radzima.org