Анатоль Аляксандравіч Наліваеў

(Пасля перасылкі з Анатоль Наліваеў)

Анатоль Аляксандравіч Наліваеў (Абрам Налівай, 1 кастрычніка 1931, Рагачоў) — беларускі мастак, рэстаўратар, музыкант, кантар, тэатральны акцёр, збіральнік і выканаўца яўрэйскай кантарской музыкі[1][2]. Галоўны герой фільма «Вытокі» рэжысёра Юрыя Гарулёва[3]. Першы дырэктар мінскага музея «Літаратурна-мастацкая гасцёўня імя У. Галубка»[1][2].

Анатоль Аляксандравіч Наліваеў
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Абрам Налівай[1]
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1931(1931-10-01) (93 гады)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 студзеня 2021(2021-01-06) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, акцёр, рэстаўратар
Жанр пейзаж
Вучоба Вышэйшыя курсы па рэстаўрацыі (Прага)
Уплыў Сяргей Каткоў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1931 года ў Рагачове. У 1941 годзе трапіў разам з маці ў яўрэйскае гета, з якога пашанцавала выратавацца. Бацька загінуў на фронце ў 1944.

Пасля вызвалення Беларусі ў 1944 годзе жыў з маці ў Мінску. Пачаў вучыцца ў музычным вучылішчы па класе кларнета. З дзяцінства таксама меў фатаграфічную памяць, што дазволіла яму тайна маляваць разбураную сталіцу (у 1940—1950-я гады фатаграфаваць і замалёўваць Мінск было забаронена)[4]. У 1945 годзе ўладкаваўся маляром і паралельна пачаў хадзіць у мастацкую студыю Сяргея Каткова, дзе займаўся 10 год[5].

Мастак зафіксаваў руіны пасляваеннага Мінска і стварыў галерэю партрэтаў беларускіх пісьменнікаў. Збіральнік старажытнаяўрэйскай песеннай спадчыны[6].

Зноскі