Гасцёўня Уладзіслава Галубка
Гасцёўня Уладзіслава Галубка — музей, прысвечаны жыццю і творчасці кіраўніка БДТ-3, рэжысёра, акцёра, народнага артыста БССР Уладзіслава Галубка. З'яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь. Размяшчаецца ў Траецкім прадмесці ў будынку №14 па вул. Старавіленскай.
Гасцёўня Уладзіслава Галубка | |
---|---|
Старавіленская №14 | |
Падпарадкаванасць | Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь |
Месцазнаходжанне | вул. Старавіленская №14, Траецкае прадмесце, Мінск |
Адкрыты | з аўторка па суботу з 10.00 да 17.30. |
Білет |
2000 руб. – дзеці, школьнікі, студэнты.
3000 руб. – дарослыя, замежныя грамадзяне. |
by.theatre-museum.by/fil… |
Першапачаткова ў будынку №14 па вул. Старавіленскай змяшчаўся Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры. З 2001 года тут размешчана фондасховішча музея і працуе навукова-фондавы аддзел. А для наведвальнікаў працуе пастаянная экспазіцыя «Жыццёвы і творчы шлях першага Народнага артыста Беларусі Уладзіслава Галубка», дзе прадстаўлены дакументы і гістарычныя пасведчанні аб жыцці і творчай дзейнасці Уладзіслава Галубка з фондавай калекцыі музея. Маецца выставачная зала, у якой праходзяць разнастайныя тэматычныя выставы, ладзяцца цікавыя мерапрыемствы, музычныя вечарыны, батлеечныя інтэрмедыі[1].
Першым дырэктарам музея быў беларускі мастак Анатоль Наліваеў.
Зноскі
- ↑ а б Філіял "Гасцёўня Ўладзіслава Галубка" Архівавана 4 сакавіка 2016. Museum.by
Спасылкі
правіць- Гасцёўня Уладзіслава Галубка Архівавана 7 студзеня 2016. на сайце Дзяржаўнага музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь
- Філіял "Гасцёўня Ўладзіслава Галубка" Архівавана 4 сакавіка 2016. Museum.by