Буйніцкі манастыр Святога Духа

Буйніцкі Святадухаўскі манастыр — манастыр, які існаваў y 16331918 гг. каля мястэчка Буйнічы пад Магілёвам на правым беразе Дняпра. Будынкі не захаваліся.

Манастыр
Буйніцкі Святадухаўскі манастыр
53°52′25″ пн. ш. 30°16′43″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Буйнічы
Канфесія Праваслаўе
Заснавальнік Багдан Статкевіч
Дата заснавання 1633
Дата скасавання 1930
Статус не дзейнічае
Стан не захаваўся
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Мужчынскі манастыр правіць

 
Заснавальнік манастыра — Багдан Статкевіч. Гравюра з партрэта, знойдзенага ў Аршанскім Куцеінскім манастыры

Заснаваны як мужчынскі манастыр Багданам Статкевічам і яго жонкай Аленай (Саламярэцкай). Паводле статутных правіл арыентаваўся на Віленскі манастыр Святога Духа. Належаў да групы праваслаўных манастыроў, пабудаваных з мэтай процідзеяння рашэнням Брэсцкай уніі 1596 года. Наглядаў за манастыром куцеінскі ігумен Іаіль Труцэвіч. Існуе шэраг каралеўскіх грамат y абарону манастыра ад замахаў суседзяў на валоданне зямельнай уласнасцю. За агітацыйныя дзеянні сярод насельніцтва на вернасць каралю Яну ІІ Казіміру ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын. У 1708 годзе ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў манастыр цалкам разбураны шведамі, але хутка адбудаваны.

Жаночы манастыр правіць

 
Буйніцкі манастыр на аэрафотаздымку 1943 года

З 1835 года ператвораны ў жаночы, з 1896 года пры ім працавала 2-класная жаночая школа, з 1891 — епархіяльны свечачны завод. У 1908 годзе ў манастыры 18 двароў, 118 насельнікаў.

У 1919 годзе ўладанні манастыра былі перададзены рабочаму кааператыву, але манастыр працягнуў сваё існаванне. У 1928 годзе ў ім жыў Серафім (Самайловіч). Канчаткова манастыр быў зачынены ў 1929/1930 гадах. У гады нямецкай акупацыі набажэнствы былі часова адноўлены. Пасля вайны ў памяшканнях манастыра былі створаны збожжасховішчы.

 
Званіца

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • И. Н. Слюнькова. Монастыри восточной и западной традиции. Наследие архитектуры Беларуси. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — С. 132, 133, 136, 137, 160. — 600 с. — 2000 экз. — ISBN 5-89826-093-5.
  • Слюнькова И. Н. Буйничи // Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи. Пересоздание наследия. — М.: Прогресс-Традиция, 2009. — С. 579. — 615 с. — ISBN 5-89826-???-?.
  • Буйничский Свято-Духов мужской монастырь // Православные монастыри Беларуси / авт.-сост. С. Э. Сомов. — Мн.: «Четыре четверти», 2003. — С. 100. — 200 с. — (Наши духовные ценности). — 2500 экз. — ISBN 985-6089-85-9.

Спасылкі правіць