Вуліца Вызвалення (Мінск)

вуліца ў Мінску

Вуліца Вызвалення (да 1924 года — Васкрасенская, Ракаўскі завулак) — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска. Перасякае вуліцу Ракаўскую і з'яўляецца адной з асноўных восяў Ракаўскага прадмесця. Будынкі пад № 3, 5, 6, 6а, 7, 9, 11, 13 унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь, яшчэ адзін будынак, № 4, перанесны ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо[1].

Вуліца Вызвалення
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Ракаўскае прадмесце
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Няміга,
Фрунзенская,
Юбілейная плошча
Ранейшыя назвы Васкрасенская, Ракаўскі завулак
Паштовы індэкс 220004
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Вуліца Вызвалення ў 1975 годзе, Анатоль Наліваеў

Вуліца Вызвалення існуе толькі ў відзе невялікага фрагмента — ад вуліцы Ракаўскай да Замкавай. Да 1924 г. насіла назву — Васкрасенская і ішла ад Замкавай да вул. Нямігскай (Нямігі)[2]. Васкрасенская вуліца вяла ў адну са старажытных частак горада — Пятніцкі канец, ці Татарскае прадмесце[3].

У XVIXVIII стст. на захад ад Ракаўскага завулка праходзіў земляны вал, які акружаў старую частку Мінска.

Забудова выліцы сфарміравалася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя[3]. Па правым яе боку вуліцы была калісьці алея таполяў, асобныя дрэвы якой захоўваліся яшчэ да 1920-х гадоў. Левы бок у канцы XIX ст. быў забудаваны шматпавярховымі цаглянымі дамамі[2].

У 1924 годзе была пераназвана ў вуліцу Вызвалення: «З Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыяй непарыўна звязана вызваленне працоўных ад сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, і адна з вуліц, якая злучала стары горад з былой Татарскай слабадой (былая Васкрасенская), атрымала назву вуліцы Вызвалення»[2].

 
Скрыжаванне вуліц Замкавай і Вызвалення, 1976, Анатоль Наліваеў

З 1980-х гадоў раён добраўпарадкоўваюць і рэканструююць, у выніку чаго былі разбураны тры гістарычныя будынкі на рагу з вуліцай Замкавай[2].

У снежні 2015 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел анансаваў будаўніцтва новага комплексу адміністрацыйных будынкаў для БПЦ побач з будынкам Мінскага епархіяльнага кіравання. У пачатку сакавіка 2016 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка асабіста ўхваліў гэты праект[4].

26 сакавіка 2016 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел накіраваў ліст да віцэ-прэм'ера Наталлі Качанавай з просьбай даць дазвол на выключэнне дамоў на адрасе вул. Вызвалення, 6, 6а і 8 са спісу гісторыка-культурнай спадчыны, а таксама правесці дэмантаж гэтых будынкаў без узнаўлення[5]. У лісце за подпісам мітрапаліта Паўла адзначаецца, што на месцы будучага будаўніцтва адзін будынак знаходзіцца ў аварыйным стане (№ 6), а іншы — у руінаваным (№ 6а). Таксама гаворыцца , што гэтыя аб'екты не эксплуатаваліся больш 25 гадоў, існуе пагроза абвальвання і нават падзення на праезную частку[4], і што яны быццам бы «не маюць ніякага гістарычнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці»[5].

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч адзначае, што для выключэння аб'ектаў з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь варта звяртацца не да віцэ-прэм'ера, а ў Міністэрства культуры з навуковым абгрунтаваннем таго, што ў аб'ектаў адсутнічаюць ці страчаны рысы гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пасля гэтага Навукова-метадычная рада пры ведамстве прымае толькі рэкамендацыйнае заключэнне, якое перадаецца на разгляд у Савет Міністраў. І толькі ўрад сваёй пастановай можа вывесці аб'екты са спісу. Таксама ён паведаміў, што зямельны ўчастак з гэтымі будынкамі досыць даўно знаходзіцца ў карыстанні БПЦ[4]:

«Гэтыя будынкі даўно дэградуюць, але экзархат нічога не зрабіў для падтрымкі іх звычайнага тэхнічнага стану. Гэта значыць гэтыя збудаванні наўмысна ігнараваліся, каб потым апеляваць да іх тэхнічнага стану, вывесці іх з дзяржаўнага спісу і пачаць новае будаўніцтва»

30 сакавіка 2016 года глава БПЦ заявіў пра пошук інвестара для ўзвядзення комплексу і новага храма[4].

Забудова правіць

Няцотны бок правіць

  • № 3 — Дом Саколіна. Двухпавярховы цагляны будынак узведзены ў канцы XIX ст.[6] або ў 1913 г., і стаяў напачатку вул. Васкрасенскай. Да гэтага, у 1906 г. ён выкупіў участак зямлі, але будаўніцтва не вёў[2]. Рэканструяваны ў 1998 годзе[6]. Была ўзведзена частка дома ў прасторы паміж будынкамі № 3 і № 5, зроблена арка з убудаванай лесвіцай на другі паверх, зроблена сучаснае ўнутранае аздабленне, усталявана каваная агароджа пад'езда і казырок над ім, зроблена мансарда і інш[2]. Належыць кампаніі Zentability investments B.V.[6].   Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001. У канцы ХХ у. асабняк рэканструявалі: узвялі
 
Скрыжаванне з вул. Ракаўскай, будынкі № 13 і 15

Цотны бок правіць

 
Вуліца Вызвалення з боку Замкавай/Шпалернай
 
Мінскае Епархіяльнае ўпраўленне Беларускай Праваслаўнай Царквы

Зноскі

  1. Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
  2. а б в г д е Улица Освобождения Архівавана 19 мая 2014.
  3. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  4. а б в г "Ситуация очень серьезная". В Сети всплыли намерения БПЦ снести исторические здания в Минске Архівавана 15 жніўня 2020.
  5. а б Мітрапаліт Павел просіць у віцэ-прэм’ера Качанавай дазвол на знішчэнне гістарычных дамкоў у цэнтры Мінска ФОТЫ
  6. а б в г д е ё ж з і Гісторыка-культурная спадчына Цэнтральнага раёна Архівавана 29 сакавіка 2013.
  7. Чаму знікае беларускае аблічча гарадоў?(недаступная спасылка)
  8. Праблемы захавання архітэктурна-будаўнічай спадчыны. Аляксандр Лакотка
  9. а б Грамадскасць пачулі і падтрымалі
  10. Прапанова да Мінскай епархіі Архівавана 22 ліпеня 2017.
  11. У цэнтры Мінска стала менш на яшчэ адзін гістарычны будынак
  12. У цэнтры Мінска стала менш на яшчэ адзін гістарычны будынак

Спасылкі правіць