Алея
Але́я (фр.: allée, aller — ісці) — дарога, пешаходная ці праезная (звычайна ў парку, садзе, часам па-за імі), абсаджаная паабапал дрэвамі, часам у спалучэнні з хмызнякамі.
Тыпы алей — прамыя ў рэгулярных і крывалінейныя ў пейзажных парках і садах — вызначаюцца архітэктурнай задумай, якая і дыктуе іх будову: двухрадные і шматрадныя, аднаярусныя і шмат'ярусныя, з падзяляльнай паласой, аркавыя (так званыя пергалы), з жывой загараддзю і іншыя.
Дрэвы і хмызнякі могуць быць свабодна растучымі або фармаванымі. Для алей ужываюць дрэвы з кампактнай кронай, даўгавечныя і ўстойлівыя да неспрыяльных умоў вырастання; з іглічных — лістоўніцу, елку, піхту, кіпарыс і іншыя, з ліставых — ліпу, дуб, вяз, бярозу, бук, граб, платан, гледычыю, клён і іншыя.
Сярэдняя адлегласць паміж дрэвамі ў радзе 5 м, паміж радамі — 10 м; у залежнасці ад памераў і формы кроны яна можа быць павялічана ці паменшана.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Лесная энциклопедия / Гл. редактор Г. И. Воробьёв. — М.: Советская энциклопедия, 1985. — Т. 1. — 563 с. — 100 000 экз.