Тарб (фр.: Tarbes, акс.: Tarba) — адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Верхнія Пірэнеі, Францыя. Размешчаны крыху на поўнач ад Лурда і іспанскай мяжы. Насельніцтва — 45 613 жыхароў (2009). Тарб быў важным цэнтрам пры рымлянах, затым ім валодалі вестготы і арабы. З X стагоддзя сталіца графства Бігор. Спустошаны падчас Стагадовай вайны англічанамі, потым у час Рэлігійных войнаў. Герцаг Велінгтан разграміў французаў ля Тарба ў 1814 годзе. У Тарбе нарадзіліся пісьменнік Тэафіль Гацье і маршал Фош.
Горад
|
Герб |
|
|
Зноскі