Ірына Антонаўна Іода

Ірына Антонаўна Іода (5 кастрычніка 1932 — 23 студзеня 2021) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (1987), прафесар (1988). Член Саюза архітэктараў СССР (1962), правадзейны член Беларускага аб’яднання архітэктараў і навуковых работнікаў будаўніцтва (1996), член-карэспандэнт Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2009), замежны член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (1998).

Ірына Антонаўна Іода
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1932(1932-10-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 студзеня 2021(2021-01-23) (88 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Навуковая ступень доктар архітэктуры (1987)
Член у
Горадабудаўнічыя праекты Генплан Мінска (1963)
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

У час нямецкай акупацыі горада з сям’ёй жыла ў цэнтры Ракаўскага прадмесця[1].

  Траецкае і Ракаўскае прадмесці я бачыла ў іх практычна даваенным, а значыць малазмененым стане. У Ракаўскім прадмесці на вуліцы Астроўскага ў доме № 16а па дыяганалі ад хлебазавода на скрыжаванні з вуліцай Хлебнай я з мамай, бабуляй і малодшай сястрычкай пражыла ўсе гады акупацыі і яшчэ некаторы час, пакуль не вярнуўся з японскага фронту бацька. Ракаўскае прадмесце цудам захавалася ў разбуральным шквале захопу і вызваленні Мінска. (…) Нашы дамы стаялі ў глыбіні двара на самым беражку схілу, каля спуску да Замкавай і Падзамкавай вуліц. Унізе на некаторым аддаленні ў першы год акупацыі праходзіла агароджа яўрэйскага гета, і знаёмая дзяўчынка Міла, прабраўшыся пад дротам міма вартавых, забягала да нас чым-небудзь пажывіцца. У адну з начэй усіх яўрэяў вывезлі.

На процілеглым баку на рагу вуліц Хлебнай і Астроўскага стаяла паліцэйская ўправа, далей па вуліцы знаходзіўся кінатэатр (…) Каля кінатэатра заўсёды было людна, прадавалі самаробныя цукеркі, семечкі. За кінатэатрам размяшчаліся нейкія нямецкія службы і нават выставачная зала. А яшчэ ніжэй, бліжэй да Нямігі, размяшчалася гестапа. Міма яго мы хутка прабягалі, баючыся пачуць крыкі і стогны з падвала. У тым месцы, дзе вуліца Астроўскага выходзіла на Нямігу, стаяў двухпавярховы будынак школы. Хадзіла я ў школу тыдні два, каб атрымаць даведку на хлебную картку. А сышла праз акно. Падчас уроку прычуўся шум, і настаўніца, адчыніўшы акно (гэта быў першы паверх), загадала нам бегчы. Пад'ехала машына забіраць старэйшых школьнікаў для адпраўкі на працу ў Германію[ru][2].

 

Скончыла ў 1952 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, працавала інжынерам райкамунгаса ў г.п. Карма. У 1959 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут, маючы ўжо трохгадовага сына[3].

Працавала ў інстытуце «Мінскпраект» (1959—1962); Інстытуце будаўніцтва і архітэктуры АН БССР (1962—1964); загадчыца навуковага аддзела БелНДІПгорадабудаўніцтва (1981—1990); адначасова з 1968 года, пасля заканчэння аспірантуры, куды яе ўгаварыў паступіць А. П. Воінаў[3], у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце: асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт, намеснік загадчыка[4], прафесар[5] кафедры «Горадабудаўніцтва» (архітэктурнага факультэта[5]. Кандыдат архітэктуры (1968), дацэнт (1970)[6].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года, у 1980—1988 гадах член Упраўлення і член Рэвізійнай камісіі Саюза архітэктараў[6].

У 1982—1986 гадах член Белсаўпрафа БССР[6].

ДзейнасцьПравіць

У складзе аўтарскіх калектываў удзельнічала ў распрацоўцы шэрагу праектных матэрыялаў: генеральны план Мінска (1963), праекты забудовы жылых раёнаў і гарадскіх цэнтраў у Мінску, ПДП раёнаў па вул. Харкаўскай (1972), Апанскага (1969), Залатая Горка (1970; у той час раён Бондараўская — Высокая), В. Харужай[3], праект забудовы праспект Машэрава (1978, 2-я прэмія на рэспубліканскім конкурсе) у Мінску[4]; Жлобіне, Слуцку, Брэсце, схемы і праекты раённай планіроўкі на тэрыторыі БССР[6], «Схема размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў БССР да 2000 года» (1975), «Генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР» (1987)[5] і інш. Выконвала конкурсныя праекты па забудове Мінска і Брэста (адзначаны прэміямі)[6].

Нацыянальны каардынатар і кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы справаздачы пра чалавечае развіццё «Беларусь: Асяроддзе для чалавека» (ААН/ПРААН, 1996), член рэдакцыйных калегій перыядычных выданняў па архітэктуры; навуковы кансультант «Энцыклапедыі літаратуры i мастацтва Белapyci» (у 5 т., 1984—1987). Член увесь час дзеючых навукова-тэхнічных і мастацкіх саветаў у Беларусі[6].

У навуковых працах даследуе тэарэтычныя і метадалагічныя асновы горадабудаўніцтва, фарміраванне і развіццё сеткі населеных месцаў[5]. У вобласці тэорыі, практыкі і метадалогіі выкладання ў ВНУ, а таксама ў вобласці планіроўкі і забудовы населеных месцаў выканана каля 300 прац. Апублікавана ў адкрытым друку больш 180 прац (у тым ліку аўтар і сааўтар 9 кніг) у т.л.: «Досвед працы і новыя кірункі ў раённай планіроўцы Беларусі» (1976, у аўтарскім калектыве), «Асновы горадабудаўніцтва. Тэорыя і метадалогія» (1983), «Рэгуляванне развіцця ўзаемазлучанай групы населеных месцаў, якія фармуюцца на базе буйнога горада» (1985, у аўтарскім калектыве), «Фарміраванне і развіццё комплексных тэрытарыяльных сістэм» (1986, у аўтарскім калектыве). «Горадабудаўніцтва Беларусі» (1988, у аўтарскім калектыве)[4]; выдадзена 14 навучальна-метадычных прац, сярод іх 4 падручнікі. Удзельнічала ў падрыхтоўцы закона «Аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (1993), у распрацоўцы Горадабудаўнічай Хартыі СНД (1997), Горадабудаўнічай дактрыны Рэспублікі Беларусь (2003), у падрыхтоўцы дакладаў Ураду краіны. Удзельнічала ў падрыхтоўцы 7 прававых і нарматыўных дакументаў, у распрацоўцы больш 30 праектна-практычных прац, каля 40 справаздач па навукова-даследчых тэмах міжнароднага, саюзнага, рэспубліканскага і ведамаснага значэння. Узначальвала савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый у вобласці архітэктуры (1996—2011). Асабіста падрыхтавала 10 кандыдатаў архітэктуры[6].

УзнагародыПравіць

Зноскі

  1. Широким проспектом шагая
  2. Ирина Иодо, Ксения Хачатрянц. Аллюзии по поводу исторического центра Минска. 21.10.2005 06:43
  3. 3,0 3,1 3,2 Ирина Антоновна Иодо: «Я как бы плыла по светлой реке судьбы»
  4. 4,0 4,1 4,2 Иодо Ирина Антоновна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.) 
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 Іода Ірына Антонаўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 6,6 Иодо Ирина Антоновна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.) 

ЛітаратураПравіць