Мінскае гета
Мінскае гета (20 ліпеня[1] 1941 — 21 кастрычніка 1943) — яўрэйскае гета, створанае нацыстамі неўзабаве па ўварванні ў СССР. Найвялікшае гета на акупаванай немцамі тэрыторыі СССР і ва Усходняй Еўропе. У ім знаходзілася каля 100 000 яўрэяў, большасць іх загінула ў Халакосце.
Мінскае гета | |
---|---|
Перыяд існавання | 20 ліпеня 1941 — 21 кастрычніка 1943 |
Колькасць вязняў | больш за 100 000 |
Колькасць загінулых | 80 000 |
Старшыня юдэнрата | Яфім Розенблат |
Мінскае гета на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьСавецкі перапіс 1926 года налічваў 53 700 яўрэяў, што жылі ў Мінску. Гэта каля 41 % насельніцтва. Гета створана 19 ліпеня 1941 года распараджэннем каменданта палявой камендатуры № 812 К. Шлегельхофера. На пяты дзень акупацыі немцы забілі 2000 чалавек яўрэйскай інтэлігенцыі. З гэтага моманту забойствы яўрэяў былі рэгулярнымі. Каля 20 000 яўрэяў забіты ў першыя месяцы нямецкай акупацыі, галоўным чынам гэта здзяйснялася айнзацгрупамі. Агулам у гета жыло каля 80 000 чалавек, з іх 50 000 жылі ў горадзе да вайны, і астатнія 30 000 (ці болей) былі бежанцамі і яўрэямі, якіх немцы прымусова перасялілі.
У лістападзе 1941 года ў Мінску было створана другое гета, у якое перасялялі яўрэяў з Захаду. Большасць тых яўрэяў паходзіла з Германіі і Пратэктарату Багеміі і Маравіі. У ім знаходзілася каля 35 000 чалавек. Паміж двума гета амаль не было кантакту. Як і ў іншых гета, яўрэяў прымушалі працаваць на фабрыках або ў іншых установах, якія падпарадкоўваліся немцам. Жыхары гета жылі ў вельмі цяжкіх умовах, з нястачай харчавання і медыкаментаў. У сакавіку 1942 года забіта каля 5000 яўрэяў, на месцы гэтага забойства цяпер мемарыял Яма. Паводле нямецкім дакументам, у жніўні 1943 года ў гета жыло меней за 9000 яўрэяў. Гета ліквідавалі 21 кастрычніка 1943 года. Шмат мінскіх яўрэяў загінулі ў лагеры смерці Сабібор. Некалькі тысяч забіты ў Малым Трасцянцы. Калі Чырвоная Армія вярнула горад 3 ліпеня 1944 года, у ім заставалася толькі некалькі яўрэяў.
Гл. таксама
правіцьСупраціў
правіцьУ Мінскім гета трываў арганізаваны антынацыскі супраціў, яго арганізатары, у тым ліку Гірш Смоляр і Міхаіл Гебелеў, супрацоўнічалі з савецкімі партызанамі. Каля 10 000 яўрэяў выведзены падпольшчыкамі з гета і далучыліся да партызан у лясах.
У культуры
правіцьЛазар Саулавіч Ран стварыў серыю афортаў «Мінскае гета»[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Гісторыя Мінска. — Мн., 2006. — С. 375—381.
- ↑ «Минское гетто»: история Лазаря Рана — главного графика Европы, непризнанного на Родине (руск.)
Літаратура
правіць- Замойскі, А. «Успомні мяне калі-небудзь» // Наша гісторыя, № 4, 2018, с. 28-35. ISBN 2617—2305
Спасылкі
правіць- Энцыклапедыя Халакосту
- Мінскае гета Архівавана 3 верасня 2011. (англ.)
- Артыкул па-англійску на Радыё Свабода