Праграма развіцця ААН
Праграма развіцця ААН (ПРААН, англ.: the United Nations Development Programme, UNDP) — арганізацыя пры ААН па аказанні дапамогі краінам-удзельніцам у галіне развіцця. ПРААН аказвае дапамогу ўрадам у правядзенні пошукаў і даследаванняў прыродных рэсурсаў, у стварэнні навучальных устаноў, у развіцці энергетычных рэсурсаў, дае кансультацыйныя і экспертныя паслугі, навучае спецыялістаў, пастаўляе абсталяванне і г. д. Дапамога ПРААН бязвыплатная.
Праграма развіцця ААН | |
---|---|
Краіна | |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Тып арганізацыі | арганізацыя ААН[d] і міжнародная арганізацыя |
Афіцыйныя мовы | англійская, іспанская, руская, французская, кітайская мова і арабская |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1965[1] |
Матчыная арганізацыя | Эканамічны і сацыяльны савет ААН[3] |
Член у | |
undp.org (англ.) (ісп.) (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
ПРААН была створана ў 1965 годзе ў выніку зліцця Спецыяльнага фонду ААН, заснаванага ў 1958 годзе, і пашыранай праграмы тэхнічнай дапамогі, заснаванай у 1949 годзе. Фінансавыя сродкі ПРААН ўтворацца з добраахвотных укладаў удзельнікаў арганізацыі, якімі могуць быць краіны-члены або назіральнікі ААН, і іншых буйных міжнародных арганізацый. У цяперашні час такіх краін больш за 200.
У 1989 годзе ў мэтах прыцягнення ўвагі да пытанняў народанасельніцтва ПРААН прапанавала адзначаць Сусветны дзень народанасельніцтва.
Зноскі
- ↑ а б https://www.undp.org/faqs
- ↑ Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- ↑ https://web.archive.org/web/20070614085742/http://www.unausa.org/atf/cf/%7b49C555AC-20C8-4B43-8483-A2D4C1808E4E%7d/2007%20UNA-USA%20MUN%20UNDP%20%5bMegacities%20and%20the%20Environment,%20Foreign%20Direct%20Investment%5d.pdf
- ↑ https://web.archive.org/web/20230719093643/https://digitalpublicgoods.net/who-we-are/ Праверана 19 ліпеня 2023.