Карма (Кармянскі раён)

гарадскі пасёлак у Беларусі

Кармá[2] (руск.: Корма) — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Кармянскага раёна, на р. Сож пры ўпадзенні ў яе р. Кармянка. За 110 км ад Гомеля, 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў на лініі МагілёўЖлобін, аўтадарогамі злучаная з Чачэрскам і з аўтадарогамі БабруйскКрычаў і Гомель—Магілёў. Насельніцтва — 7 583 чал. (2017)[3].

Гарадскі пасёлак
Карма
У цэнтры
У цэнтры
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
  • 7 783 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2337
Паштовы індэкс
247170
Аўтамабільны код
3
СААТА
3225551000
Афіцыйны сайт
Карма на карце Беларусі ±
Карма (Кармянскі раён) (Беларусь)
Карма (Кармянскі раён)
Карма (Кармянскі раён) (Гомельская вобласць)
Карма (Кармянскі раён)

Назва Карма пайшла ад адпаведнай балцкай назвы ракі Кармы (цяпер "Кармянка"), на якой узнікла паселішча. Поўны адпаведнік — назва паўднёвалітоўскай ракі Karmė, якую звязваюць з літоўскім kermėti «нарастаць; абрастаць», з матывацыяй зарастання ракі водарасцямі.

Вышэй і ніжэй па Сажы — тапонімы Чачэрск і Прапойск, утвораныя ў старарускі час ад старажытных гідронімаў з дапамогай утваральніка -ск-. Так жа сама ў нязменнасці, без увагі ў старарускія часы, захавалася на Пасожжы назва Удага (ад адпаведнай балцкай рачной назвы).

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Археалагічныя знаходкі на месцы сучаснага гарадскога пасёлка датуюцца 26 тысячагоддзем да нашай эры[4].

У пісьмовых крыніцах Карма ўпершыню ўзгадваецца ў 1665 годзе[4] як пасёлак Рэчыцкага павета Менскага ваяводства, шляхецкае ўладанне[5].

Пад 1696 годам яна значыцца ў каптуровай кнізе Рэчыцкага павета ў сувязі з перадачай у вечнае карыстанне рэчыцкаму гарадскому пісару Паўлу Квялчэўскаму.

Пад 1726 годам Карма ўзгадваецца ў інвентары Чачэрскага староства.

Расійская імперыя

правіць
 
Лядоўня ў Стэфанаве, да 1914 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Карма была забраная ў склад Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам воласці Рагачоўскага павета[6] Магілёўскай губерні. У гэты час маёнткам валодалі Быкоўскія; тут працавала цагельня.

На 1847 год у склад Кармянскай воласці ўваходзіла 58 навакольных вёсак; праз пасёлак праходзіў Чарнігаўскі тракт, працавалі паштовая станцыя і народнае вучылішча.

На 1880 год у Карме было 149 будынкаў, дзейнічалі царква і 3 сінагогі, працавалі 36 крамаў і вадзяны млын. На 1886 год — школа, 3 іўдзейскія малітоўныя дамы, 30 крамаў, штогод праводзіліся 3 кірмашы. У канцы ХІХ стагоддзя ў пасёлку было 200 двароў.

Найноўшы час

правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карма абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі.

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква далучыла пасёлак разам з іншымі тэрыторыямі да РСФСР.

25 лютага 1919 года тут выбухнула сялянскае антыбальшавіцкае паўстанне[be-tarask], у выніку якога паўстанцы занялі Карму. Аднак 26 лютага 1919 года бальшавікі здушылі выступленне.

У 1924 годзе Карму вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам раёна. 27 верасня 1938 года Карме надалі афіцыйны статус гарадскога пасёлка.

У Другую сусветную вайну ў перыяд з 15 жніўня 1941 г. да 26 лістапада 1943 г. Карма была акупаваная нямецкімі войскамі.

У 1962—1965 гадах пасёлак уваходзіў у склад Рагачоўскага раёна, у 1965—1966 гадах — Чачэрскага.

20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Кармянскі раён і пасёлак Карма, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Кармянскі раён[7].

У 2007 годзе ў склад Кармы ўвайшлі вёскі Куракаўшчына, Новая Зенькавіна, Старая Зенькавіна, Сырск[8].

Насельніцтва

правіць

Дэмаграфія

  • XIX стагоддзе: 1826 год — 926 чал.; 1897 год — 2649 чал.[9]
  • XX стагоддзе: 1923 год — 1,5 тыс. чал.; 1971 год — 4,1 тыс. чал.; 1995 год — 5 тыс. чал.[9]; 1997 год — 5,1 тыс. чал.[10]
  • XXI стагоддзе: 2004 год — 6,2 тыс. чал.; 2006 год — 6,2 тыс. чал.; 2008 год — 7,5 тыс. чал.; 2009 год — 7448 чал.[11] (перапіс); 2016 год — 7610 чал.[12]; 2017 год — 7583 чал.[3]

Адукацыя

правіць

У Карме працуюць 2 сярэднія, музычная і спартыўная школы.

Ахова здароўя

правіць

Медычнае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляе мясцовая бальніца.

Культура

правіць

Дзейнічаюць цэнтр культуры, 2 бібліятэкі.

Мас-медыя

правіць

У гарадскім пасёлку выдаецца раённая газета «Світанак над Сожам».

Забудова

правіць

Карма развіваецца ў адпаведнасці з генеральным планам (1976). У паўднёвай частцы пасёлка захаваўся гістарычны цэнтр з рынкам. Забудова галоўных вуліц — 2—5-павярховыя жылыя дамы. Утварыўся мікрараён з 5-павярховымі будынкамі. У цэлым пераважае драўляная забудова сядзібнага тыпу. Прамысловая зона размяшчаецца ў паўночнай частцы мястэчка.

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці.

Інфраструктура

правіць

Спыніцца можна ў гасцініцы «Карма»[13].

Славутасці

правіць

Галерэя

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. Численность населения на 1 января 2025 г. и среднегодовая численность населения за 2024 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2025.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. а б Кляшчук А. Кармянскае прыцягненне // Звязда : газета. — 12 чэрвеня 2012. — № 110 (27225). — С. 8. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
  5. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. — С. 52.
  6. Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno (польск.). — Warszawa, 1883. — S. 403.
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 20 октября 1995 года № 434 "Об объединении административных единиц Республики Беларусь, имеющих общий административный центр".
  8. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 25 октября 2007 г. № 67 Об изменении границ городского поселка Корма и Коротьковского сельсовета Кормянского района(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 22 верасня 2018.
  9. а б Беларусь 1995.
  10. Лебедзева В. Карма // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 117.
  11. Перепись населения — 2009. Гомельская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  13. Карма // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.

Літаратура

правіць
  • Карма // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 372. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць