Гнэся Львоўна Дазорцава

вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі

Гнэся Львоўна Дазорцава (руск.: Дозорцева Гнеся Львовна; 31 снежня 1901, Карма — 14 жніўня 1966, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Доктар медыцынскіх навук (1945), прафесар (1945).

Гнэся Львоўна Дазорцава
Дата нараджэння 31 снежня 1901 (13 студзеня 1902)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1966(1966-08-14) (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці акушэр, гінеколаг, урач, выкладчыца ўніверсітэта, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[2] (1945)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія правіць

Скончыла медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1927); ардынатар акушэрска-гінекалагічнай клінікі медыцынскага факультэта БДУ (1927—1930); асістэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1930—1938), адначасова дырэктар НДІ аховы мацярынства і дзяцінства Наркамздрава БССР, галоўны гінеколаг Мінска (1931—1934).

Дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1938—1941). У гады Вялікай Айчыннай вайны старэйшы ардынатар, начальнік хірургічнага аддзялення эвакашпіталю (1941—1942). Дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Кіргізскага медыцынскага інстытута (1942—1943); дацэнт кафедры акушэрства і гінекалогіі Беларускага (Яраслаўль), Мінскага медыцынскага інстытута (1943—1945).
Прафесар кафедры акушэрства і гінекалогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1945—1954), адначасова загадчыца аддзела мацярынства і дзяцінства НДІ аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства аховы здароўя БССР (1945—1954); навуковы кіраўнік інстытута (1954—1958).

Намеснік старшыні Беларускага навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў; член праўлення Рэспубліканскага таварыства па распаўсюджванню навуковых і палітычных ведаў, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Работніца i сялянка».

Навуковая дзейнасць правіць

Г. Л. Дазорцавай належаць навуковыя працы па біялагічных і біяхімічных фактарах і функцыянальнай дыягностыцы хвароб жаночых палавых органаў. Сярод апублікаваных прац:

  • Биологические и биохимические защитные факторы влагалища, 1948;
  • Диагностическое значение цитологической картины отделяемого влагалища, 1949
  • Применение гормона желтого тела в акушерстве и гинекологии, 1952
  • Функциональная диагностика в акушерстве и гинекологии на основе цитологических исследований. — Мн. 1962.
  • Пути снижения травматизма в родах, 1957
  • Атлас микрофотограмм по цитологии и микрофлоре женской половой сферы, 1957

Зноскі

Літаратура правіць

  • Дазорцава Гнэся Львоўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 9. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
  • Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996) : биографический справочник / Н. Ф. Змачинская, М. В. Мальковец, А. Н. Пересада. — Минск, 1999. (Информация на с. 153—154.)
  • Гнеся Львовна Дозорцева: [Некролог] //Здравоохр. Белоруссии. — 1966. -№ 10. — С. 94.

Спасылкі правіць