Ірына Міхайлаўна Палякова
Ірына Міхайлаўна Палякова (нар. 4 сакавіка 1979, г.п. Карма Гомельскай вобласці) — беларускі і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Ірына Міхайлаўна Палякова | |
---|---|
Нараджэнне |
4 сакавіка 1979 (45 гадоў) |
Адукацыя | |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьСкончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працавала асістэнтам кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, выхавальнікам Бабініцкага дзіцячага сада Віцебскага раёна, намеснікам старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК «Альгоўскае» Віцебскага раёна, старшынёй Віцебскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Выбіралася дэпутатам Бабініцкага сельскага Савета дэпутатаў 26, 27 і 28-га скліканняў, дэпутатам Віцебскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў. Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[1].