Харкаўская вуліца (Мінск)

вуліца ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Вуліца Харкаўская (Мінск))

Харкаўская вуліца — вуліца, якая падзяляе Фрунзенскі і Маскоўскі раёны Мінска. Сучасную назву атрымала ў гонар горада Харкаў у 1965 годзе. Папярэдняя назва — Ракаўскі тракт.

Харкаўская вуліца
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Маскоўскі
Працягласць каля 2,1 км
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Маладзёжная
Электрычка Мінск-Паўночны
Тралейбусныя маршруты 7, 9, 57
Ранейшыя назвы Ракаўскі тракт
Назва ў гонар Харкаў
Паштовы індэкс 220015 і 220073
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размяшчэнне правіць

Пачынаецца на скрыжаванні з Дамашэўскай вуліцай, заканчваецца на скрыжаванні праспектаў Пушкіна і Жукава, ды вуліцы Панамарэнкі. Таксама перасякаецца з Бетонным праездам, 1-м Загарадным завулкам і вуліцамі Баляслава Берута, Гусоўскага і Пінскай. Ідзе паралельна вуліцам Купрыянава і 3 Верасня.

Аб’екты і славутасці правіць

На вуліцы размешчаны разнастайныя грамадскія аб’екты:

  • Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Фрунзенскага раёна
  • Тучынскі сквер
  • возера Мухлеўка

Грамадскі транспарт правіць

Па вуліцы пралягае шэраг тралейбусных (7, 9, 57) маршрутаў. Паблізу ад вуліцы размешчана станцыя метро «Маладзёжная» і чыгуначны прыпанак Мінск-Паўночны.

Зноскі

Спасылкі правіць