Замковы камень
Замковы камень, замок ці ключ - клінаваты або пірамідальны элемент мура ў вяршыні скляпення аркі або плоскай перамычкі, заключаецца ім і замыкае (завяршае) іх, пасля чаго яны вытрымліваюць нагрузкі. Замкавы камень вытрымлівае сціскальныя сілы, дзякуючы гэтым сілам і сваёй форме не можа выпасці ўніз. Часта выступае з плоскасці аркі, вылучаецца памерамі, мае арнаментальную або скульптурную апрацоўку, і гэтым выконвае таксама дэкаратыўную функцыю, служыць упрыгожваннем арак і нават плоскіх перамычак.
Галерэя
правіць-
Арка дзвярэй з замковым каменем. Сэнт-Оўэн, востраў Джэрсі
-
Замковы камень як дэкаратыўны элемент на плоскай перамычцы
Спасылка
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Замковы камень