Маставая

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Мастава́я[1] (трансліт.: Mastavaja, руск.: Мостовая) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета. Месціцца за 19,5 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 31,5 км ад Мінска, на правым беразе Свіслачы.

Вёска
Маставая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Маставое
Насельніцтва
  • 29 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Маставая на карце Беларусі ±
Маставая (Беларусь)
Маставая
Маставая (Мінская вобласць)
Маставая

Гісторыя

правіць

Населены пункт заснаваны як пасёлак Маставое ў 1920-я гады ў Беларускай ССР. У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас, дзейнічала кузня.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва

правіць
  • 1926 год — 12 двароў, 52 жыхары
  • 2002 год — 18 двароў, 37 жыхароў
  • 2009 год — 20 жыхароў
  • 2019 год — 29 жыхароў[2]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 18 красавіка 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць