Вуліца Гарадскі Вал
Вуліца Гарадскі Вал (руск.: улица Городской Вал) — вуліца ў гістарычным цэнтры Мінска. Праходзіць ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Няміга.
Вуліца Гарадскі Вал Мінск | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Гістарычны раён | Верхні горад |
Працягласць |
|
Найбліжэйшыя станцыі метро |
![]() ![]() |
Ранейшыя назвы | Рэспубліканская, Урыцкага |
![]() |
Гісторыя правіць
Вуліца ўзнікла ў пачатку XIX стагоддзя на месцы гарадскога землянога вала[1].
Цяперашняя вуліца ўтворана ў 1993 годзе пасля злучэння ўчастку Рэспубліканскай вуліцы паміж Інтэрнацыянальнай вуліцай і Нямігай (іншая яе частка стала вуліцай Раманаўская Слабада) з вуліцай Урыцкага, якая праходзіла ад праспекта Леніна (цяпер праспект Незалежнасці) да Інтэрнацыянальнай вуліцы. Рэспубліканская вуліца да Кастрычніцкай рэвалюцыі называлася Раманаўскім завулкам, Старарараманаўскай, Новараманаўскай. Вуліца Урыцкага была Захар’еўскім завулкам.
Апісанне правіць
Вуліца Гарадскі Вал праходзіць на паўночны захад ад праспекта Незалежнасці, з захаду прымыкае вуліца Валадарскага, з усходу — Інтэрнацыянальная і Рэвалюцыйная вуліцы, завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Няміга, працягваючыся далей як вуліца Раманаўская Слабада. На заходнім баку вуліцы — сквер Адама Міцкевіча. Нумарацыя дамоў — ад праспекта Незалежнасці.
Забудова правіць
Вуліца часткова захавала забудову другой паловы XIX — пачала XX стагоддзя. Яна абмяжоўвае гістарычны Верхні Горад з захаду[1].
Няцотны бок правіць
- № 1 (пр. Незалежнасці, 13) — пяціпавярховы жылы дом (1950—1954; архіт. Г. Баданаў і М. Асмалоўскі). У доме жылі скульптар Заір Азгур, архітэктары Леанід Левін і Сяргей Баткоўскі, акцёр і рэжысёр Леон Рахленка, лёгкаатлет Міхаіл Крываносаў[2]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000162
- № 3 — будынак (1940—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000029
- № 5 — двухпавярховы будынак (пачатак ХХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000031. Выключаны з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцей у 2015 годзе.
- № 7 — двухпавярховы будынак (1914) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000032
Цотны бок правіць
- № 2 (пр. Незалежнасці, 15) — чатырохпавярховы дом Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання (1914; арх. Генрых Гай, Станіслаў Гайдукевіч). Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вуглавая частка будынка завершана скульптурнай кампазіцыяй у выглядзе грэчаскай багіні ўрадлівасці, багацця і земляробства Дэметры з дзецьмі. З 1920 года будынак займае ЧК Беларусі. З 1922 — ДПУ БССР. У 1929 у будынку размяшчаецца ДПК (Дзяржаўнае палітычнае кіраўніцтва), казармы палка ДПК, клуб, камендатура, Цэнтральная «кантора». З 1934 года — НКУС БССР[3]. Цяпер будынак займае Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000028
- Будынкі № 2 і № 4 злучае будынак-шырма, дзе, відаць, няма ніякіх памяшканняў акрамя калідора. За гэтай шырмай размешчаны будынак следчага ізалятара КДБ, больш вядомы як «Амерыканка»[4] (вул. Камсамольская 30, корпус 5).
- № 4 — будынак (1915) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000028
- № 6 — будынак (1930—1950-я) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000030
- № 8 (вул. Інтэрнацыянальная, 2) — пяціпавярховы жылы дом — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 10 (вул. Інтэрнацыянальная, 1) — пяціпавярховы жылы дом — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 12 корпус 1 — двухпавярховы будынак дэпо Мінскага добраахвотнага пажарнага таварыства. Пабудавана ў 1885 годзе[1] — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
- № 12 корпус 2 — трохпавярховы будынак — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001
Помнікі правіць
- Бронзавая скульптура мінскага гарадавога, устаноўленая ў 2017 годзе цераз дарогу ад будынка Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Атрымала дурную славу ў часы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча пасля шматлікіх інцыдэнтаў з затрыманнем людзей, якія спрабавалі кантактаваць з ёй.
Транспарт правіць
Па вуліцы праходзяць аўтобусныя маршруты 23, 40, 50с, 65. Ля сквера Міцкевіча на ёй маецца тралейбусная канцавая станцыя, якая выкарыстоўваецца маршрутамі 9, 13, 14, 57.
Зноскі
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
- ↑ Окнами на Проспект. «Каравай» и дом № 13, где находится кинотеатр «Центральный» Архівавана 20 снежня 2018.
- ↑ Маракоў, Л. Галоўная вуліца… С. 214
- ↑ Шырма для «Амерыканкі»
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Гарадскі Вал