Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Камітэ́т дзяржа́ўнай бяспе́кі Рэспу́блікі Белару́сь (КДБ) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы. Утвораны 23 кастрычніка 1991 года на аснове КДБ БССР.
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь | |
![]() | |
Краіна | |
Створана | 23 кастрычніка 1991 |
Юрысдыкцыя | Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | |
Папярэднік | Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР |
Кіраўніцтва | |
Кіраўнік | Вадзім Юр'евіч Зайцаў і Іван Станіслававіч Тэртэль |
Сайт | kgb.by |
![]() |
ГісторыяПравіць
З абвяшчэннем палітычнга і эканамічнага суверэнітэту Беларусі Вярхоўны Савет Беларускай ССР XII скліканння прыняў 25 жніўня 1991 года закон «Аб некаторых зменах у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР», якім ператварыў саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР у рэспубліканскі КДБ. У кастрычніку 1991 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь XII скліканння прыняў закон «Аб змяненні ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Рэспублікі Беларусь», якім падпарадкаваў КДБ Вярхоўнаму Савету[1]. Былі перагледжаны функцыянальныя накірункі яго дзейнасці, скасавана служба палітычнага вышуку. Прайшлі карэнная рэарганізацыя і ўмацаванне інфармацыйна-аналітычнай службы. Было створана новае для органаў дзяржаўнай бяспекі падраздзяленне грамадскіх сувязей. У кадравым забеспячэнні стаўка рабілася на прафесіяналаў, была асуджана практыка, калі на службу ў органы дзяржбяспекі накіроўваліся партыйныя і камсамольскія работнікі[2].
Міжнародныя санкцыіПравіць
Пасля выбараў і пратэстаў 2020 года кіраўніцтва КДБ трапіла пад міжнародныя санкцыі. Так, Еўрапейскі саюз 2 кастрычніка 2020 года ўключыў у свой санкцыйны спіс былога старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка, яго першага намесніка Сяргея Церабава, а таксама намеснікаў — Дзмітрыя Равуцкага, Алега Чарнышова і былога намесніка — Уладзіміра Калача[3][4], а 6 лістапада — і новага старшыню Івана Тэртэля[5][6]. Супраць гэтых асобаў таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[7], Канада[8] і Швейцарыя[9]. Акрамя таго, 21 чэрвеня 2021 года Тэртэль і само КДБ былі ўключаныя ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[10].
У 2022 годзе КДБ быў уключаны ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Швейцарыі і Японіі[11].
Мэты і задачыПравіць
Мэтай дзейнасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца:
забеспячэнне ў межах кампетэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы ў межах сваіх паўнамоцтваў і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама непасрэдна рэалізацыя асноўных напрамкаў забеспячэнне ў межах кампетэнцыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленне рэгулявання і кіравання ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы ў межах сваіх паўнамоцтваў і каардынацыя дзейнасці ў гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама непасрэдна рэалізацыя асноўных напрамкаў дзейнасці і задач органаў дзяржаўнай бяспекі. |
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкул 3)
Асноўныя задачы КДБ Рэспублікі БеларусьПравіць
Абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваенна-стратэгічнай, навукова-тэхнічнай, абарона незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваенна-стратэгічнай, навукова-тэхнічнай, інфармацыйнай, гуманітарнай і экалагічнай сферах;
Інфарміраванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і па яго даручэнню адпаведных дзяржаўных органаў і іншых арганізацый па пытаннях стану нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь;
Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па аказанню садзейнічання дзяржаўным органам і іншым арганізацыям у рэалізацыі мер па палітычным, сацыяльна-эканамічнаму развіццю і навукова-тэхнічным прагрэсе Рэспублікі Беларусь;
Арганізацыя і ажыццяўленне ў межах сваёй кампетэнцыі знешняй разведкі;
Папярэджанне, выяўленне і спыненне разведвальнай і іншай дзейнасці спецыяльных службаў і арганізацый замежных дзяржаў, а таксама асобных асоб, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
Барацьба ў межах сваёй кампетэнцыі з тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасцю, арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, кантрабандай, незаконнай міграцыяй, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, зброі, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб’ектаў экспартнага кантролю;
Папярэджанне, выяўленне, спыненне злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі;
Рэалізацыя прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь паўнамоцтваў у сферы абароны дзяржаўных сакрэтаў;
Забеспячэнне дзяржаўных органаў і іншых арганізацый урадавай і аператыўнай сувяззю, а таксама арганізацыя і забеспячэнне крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай, засакрэчанай і кадзіраванай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі, ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за гэтай дзейнасцю. |
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкул 8)
Кантроль за дзейнасцю органаў дзяржаўнай бяспекі ажыццяўляюць:
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь;
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь у межах паўнамоцтваў, дэлегаваных яму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем органамі дзяржаўнай бяспекі законаў і іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь забяспечваюць: Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь; Пракуроры, падпарадкаваныя Генеральнаму пракурору, у межах іх кампетэнцыі. |
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 102-З ад 3 снежня 1997, Артыкулы 26 — 27)
БудынакПравіць
Будынак па пр. Незалежнасці, 17 (вул. Камсамольская, 30), у якім размяшчаецца Камітэт дзяржаўнай бяспекі, трох- і чатырохпавярховы з цокальным паверхам, складанай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Цэнтральная частка з уваходам вылучана рызалітам з масіўным чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным трохвугольным франтонам. Крыло з боку праспекта прымыкае да суседняга будынка. У месцы злучэння двух аб’ёмаў — праезная брама, фланкіраваная калонамі карынфскага ордара, якія падтрымліваюць паўкруглы раскрапаваны франтон. Другое крыло, арыентаванае бакавым фасадам па вул. Камсамольскай, у вуглавой частцы ўвянчана васьмігранным тро’ярусным бельведэрам, т.з. вежай Цанавы. Фасадныя плоскасці апрацаваны пілястрамі, завершаны масіўным карнізам і глухім парапетам. Прамавугольныя аконныя праёмы на трэцім паверсе маюць абрамленні з сандрыкамі[12].
СтаршыніПравіць
Старшыні ЧК БССРПравіць
- Віктар Іванавіч Яркін (1918—1919)
- Аляксандр Іосіфавіч Ротэнберг (1920—1921)
- Ян Калікставіч Ольскі (1921—1922)
Старшыні ДПУ БССРПравіць
- Ян Калікставіч Ольскі (1922—1923)
- Станіслаў Францавіч Пінталь (1923—1924)
- Піліп Дзям’янавіч Мядзведзь (1924—1925)
- Раман Аляксандравіч Піляр (1925—1929)
- Рыгор Якаўлевіч Рапапорт (1929—1931)
- Станіслаў Францавіч Рэдэнс (сакавік — жнівень 1931)
- Герман Пятровіч Матсон (1931—1932)
- Леанід Міхайлавіч Закоўскі (1932—1934)
Наркамы НКУС і Міністры МДБ БССРПравіць
- Леанід Міхайлавіч Закоўскі (ліпень — снежань 1934)
- Ізраіль Майсеевіч Ляплеўскі (1934—1936)
- Георгій Андрэевіч Малчанаў (1936—1937)
- Барыс Давыдавіч Берман (1937—1938)
- Аляксей Аляксеевіч Наседкін (1938)
- Лаўрэнцій Фаміч Цанава (1938—1941, 1943—1951)
- Міхаіл Іванавіч Баскакаў (1952—1954)
Старшыні КДБ БССРПравіць
- Аляксандр Іванавіч Перапяліцын (1954—1959)
- Васіль Іванавіч Пятроў (13 кастрычніка 1959 — 10 жніўня 1970)
- Якаў Пракопавіч Нікулкін (1970—1980)
- Веніямін Георгіевіч Балуеў (1980—1990)
Старшыні КДБ Рэспублікі БеларусьПравіць
- Эдуард Іванавіч Шыркоўскі (1990—1994)
- Генадзь Міхайлавіч Лавіцкі (22 лютага 1994 — 23 ліпеня 1994)
- Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў (1994—1995)
- Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч (20 снежня 1995 — 27 лістапада 2000)
- Леанід Ціханавіч Ерын (27 лістапада 2000 — 18 лістапада 2004)
- Сцяпан Мікалаевіч Сухарэнка (20 студзеня 2005 — 17 ліпеня 2007)
- Юрый Віктаравіч Жадобін (17 ліпеня 2007 — 15 ліпеня 2008)
- Вадзім Юр’евіч Зайцаў (15 ліпеня 2008 — 16 лістапада 2012)
- Валерый Паўлавіч Вакульчык (16 лістапада 2012 — 3 верасня 2020)
- Іван Станіслававіч Тэртэль (з 3 верасня 2020)
Зноскі
- ↑ Ведамасці Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1991. — № 32. — С. 15, 16.
- ↑ Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (галоўны рэдактар) [і інш.]. Т. 6: Беларусь у 1946—2009 гг. / [Н. Васілеўская і інш.; рэдактар тома У. Навіцкі]. — Мінск: Современная школа: Экоперспектива, 2011. — 727 с.: іл., партр. — С. 593. — ISBN 978-985-469-337-8.
- ↑ Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Евросоюз ввел санкции против Лукашенко и ряда белорусских чиновников (руск.). naviny.by (6 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2021. Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.). EUR-Lex .
- ↑ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021). Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Belarus sanctions (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (15 кастрычніка 2020). Праверана 19 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
- ↑ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (21 чэрвеня 2021). Праверана 18 верасня 2021.
- ↑ Комітет державної безпеки Республіки Білорусь
- ↑ Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
ЛітаратураПравіць
- Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — 104 с.
- Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1