Якаў Пракопавіч Нікулкін
Я́каў Прако́павіч Ніку́лкін (29 красавіка 1913], сяло Падбужжа, Хвастовіцкі павет, Калужская губерня (у цяперашні час Калужская вобласць) — 3 снежня 1983, Мінск) — Старшыня КДБ пры СМ БССР (1970—1980).
Якаў Пракопавіч Нікулкін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Васіль Пятроў | ||||||
Пераемнік | Веніямін Балуеў | ||||||
Нараджэнне |
29 красавіка 1913 |
||||||
Смерць |
3 снежня 1983 (70 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палкаводзец, палітык | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1940—1983 | ||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||
Род войскаў | МДБ/КДБ | ||||||
Званне | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Рускі. Пасля вучобы ў педагагічным тэхнікуме г. Жыздра Калужскай вобласці і Бранскам тэхнікуме шляхоў зносін (скончыў у 1934 годзе) працаваў тэхнікам-вышукальнікам праектнага бюро Далёкаўсходняй чыгункі, тэхнікам, затым начальнікам сакрэтнай часткі Далёкаўсходняй праектнай канторы «Саюзтранспраект» у Хабараўску. З 1940 года ў органах дзяржаўнай бяспекі.
Супрацоўнік аператыўнага пункта НКУС станцыі Ін, затым дарожна-транспартнага аддзялення НКУС Далёкаўсходняй чыгункі. У 1941—1945 гадах — супрацоўнік УНКДБ па Хабараўскам краі і транспартнага аддзела НКУС Далёкаўсходняй чыгункі. З 1945 года — супрацоўнік аддзела МГБ Беластоцкай, затым намеснік начальніка аддзела МГБ Брэст-Літоўскай чыгунак. У 1948—1954 гадах — намеснік начальніка Упраўлення аховы МДБ Брэст-Літоўскай, Кастрычніцкай, Ленінградскай, начальнік Упраўлення аховы Томскай чыгунак, начальнік УКДБ пры СМ СССР на Томскай чыгунцы.
З 1954 года — намеснік начальніка 6-га Галоўнага ўпраўлення (транспартнага) КДБ пры СМ СССР затым начальнік УКДБ пры СМ СССР на Маскоўска-Курска-Данбаскай і Маскоўскай чыгунак. У 1960—1970 гадах — старшыня КДБ пры СМ Башкірскай АССР, старшы кансультант апарату КДБ пры СМ СССР пры МДБ МНК, намеснік начальніка УКДБ пры СМ СССР па г. Маскве і Маскоўскай вобласці. З 23 чэрвеня 1970 года па 4 жніўня 1980 года — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры СМ БССР.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, мангольскім ордэнам «За баявыя заслугі», афіцэрскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы і 10 медалямі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Никулкин Яков Прокопьевич // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 45.
- Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1