Васіль Іванавіч Пятроў (старшыня КДБ БССР)
- Пра Маршала СССР гл.асобны артыкул Васіль Іванавіч Пятроў
Васі́ль Іва́навіч Пятро́ў (31 снежня 1918 года, вёска Бяляева, Веліжскі павет, Віцебская губерня (у цяперашні час Веліжскі раён, Смаленская вобласць — 31 снежня 2003, Мінск) — старшыня КДБ пры СМ БССР (1959—1970).
Васіль Іванавіч Пятроў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Перапяліцын | ||||||
Пераемнік | Якаў Нікулкін | ||||||
Нараджэнне |
31 снежня 1918 |
||||||
Смерць |
31 снежня 2003 (85 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | Усходнія могілкі, Мінск | ||||||
Партыя | |||||||
Дзейнасць | палкаводзец | ||||||
Месца працы | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Гады службы | 1939—1980 | ||||||
Прыналежнасць |
![]() |
||||||
Род войскаў | МДБ/КДБ | ||||||
Званне | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Рускі. У 1939 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае вучылішча сувязі імя М. І. Калініна, у 1951 годзе — юрыдычны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І. Франко (экстэрнам).
Пасля вучобы ў ваенным вучылішчы — у органах дзяржаўнай бяспекі: супрацоўнік ГА УДБ НКУС СССР Кіеўскай асобай ваеннай акругі.
У 1941—1946 гадах — супрацоўнік ГА Паўднёва-Заходняга і Сталінградскага франтоў, супрацоўнік ГУКР «Смерш» НКА СССР Паўднёвага, 4-га Украінскага франтоў, затым Прыкарпацкай ваеннай акругі.
З 1946 года — начальнік аддзялення, намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела УВКР МДБ СССР, начальнік аддзела контрразведкі 8-й механізаванай арміі Прыкарпацкай ваеннай округі. У 1954 прызначаецца намеснікам начальніка 3-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР, а ў 1956 — начальнікам ГА КДБ пры СМ СССР па Беларускай ваеннай акрузе.
З 13 кастрычніка 1959 г. па 10 жніўня 1970 года — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР.
У 1970—1980 гадах — начальнік ГА КДБ пры СМ СССР у Паўночнай групе войскаў. Пасля звальнення ў запас кіраваў аддзелам Міністэрства гандлю БССР (1981—1983 гады).
З 1983 года на пенсіі.
Узнагароды правіць
Узнагароджаны ордэнам Леніна, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» 3-й ступені, Баявым чэхаславацкім крыжам, Камандорскі крыжам ордэна Адраджэння Польшчы і многімі медалямі.
Зноскі
Літаратура правіць
- Фалей Я. С. Пятроў Васіль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 167. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1
- Петров Василий Иванович // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 44.