Яўгенія Сцяпанаўна Фалей

(Пасля перасылкі з Я. С. Фалей)

Яўгенія Сцяпанаўна Фалей (нар. 19 сакавіка 1940, г. Заслаўе, Мінскі раён) — беларускі гісторык.

Яўгенія Сцяпанаўна Фалей
Дата нараджэння 19 сакавіка 1940(1940-03-19) (84 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў 1940 годзе ў Заслаўі. Скончыла БДУ (1973).

3 1957 года на савецкай і партыйнай рабоце. 3 1963 навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ (з 1990 Інстытут гісторыка-палітычных даследаванняў), з 1992 — Беларускі НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

правіць

Даследуе праблемы беларускай дзяржаўнасці, гісторыі КПБ, грамадска-палітычнага і духоўнага жыцця Беларусі савецкага перыяду, знешнюю палітыку Беларусі.

Адзін з аўтараў-складальнікаў калектыўных прац «Хроніка важнейшых падзей гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі» (ч. 3, 1980), «Камуністычная партыя Беларусі ў рэзалюцыях і рашэннях з’ездаў і пленумаў ЦК» (т. 1—2, 1983—34; т. 4, 1986), «Старонкі гісторыі Кампартыі Беларусі: меркаванні, аргументы, факты» (1990), зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Знешняя палітыка Беларусі» (т. 1-4, 1997—2001), «Перад крутым паваротам: Тэндэнцыі ў палітычным і духоўным жыцці Беларусі (1925—1928 гг.)», «Беларусізацыя, 1920-я гг.» (абедзве 2001) і інш.

Літаратура

правіць