Уладзімір Віктаравіч Калач
Уладзімір Віктаравіч Калач (15 снежня 1969, Брэсцкая вобласць — 13 мая 2024, Мінск) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (2018—2021).
Уладзімір Віктаравіч Калач | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Міхайлавіч Бутараў | ||||||
Нараджэнне |
15 снежня 1969 |
||||||
Смерць |
13 мая 2024 (54 гады) |
||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 15 снежня 1969 года ў Брэсцкай вобласці[1].
З 22 студзеня 2010 года па 30 чэрвеня 2018 года працаваў начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па гораду Мінску і Мінскай вобласці. 12 сакавіка 2010 года прызначаны членам Мінскага аблвыканкама і членам Мінскага гарвыканкама[2]. З’яўляўся старшынём Мінскай гарадской арганізацыі Беларускай федэрацыі біятлона.
У 2011 годзе, пасля правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года, якія Еўрапейскім саюзам былі прызнаныя недэмакратычнымі, а таксама сілавога разгону акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, быў уключаны ў спіс беларускіх дзяржаўных дзеячаў і чыноўнікаў, на якіх ЕС былі накладзеныя санкцыі[3]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[4].
30 чэрвеня 2018 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь[5].
2 кастрычніка 2020 года было аб’яўлена, што Уладзімір Калач трапіў у санкцыйны спіс ЕС[6][7]. Таксама ў свае санкцыйныя спісы яго ўключылі Вялікабрытанія[8][9], Канада[10], Швейцарыя[11][12]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[13].
29 ліпеня 2021 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь — інспектарам па Мінскай вобласці[14].
Памёр 13 мая 2024 года[15].
Зноскі
- ↑ У 55 гадоў памёр памочнік Лукашэнкі па Міншчыне — экс-намеснік старшыні КДБ . Наша Ніва (15 мая 2024). Праверана 15 мая 2024.
- ↑ Президент Беларуси рассмотрел кадровые вопросы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2020. Праверана 29 ліпеня 2021.
- ↑ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) No 84/2011 of 31 January 2011 amending Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures against President Lukashenko and certain officials of Belarus
- ↑ Денис Лавникевич. Батьке простили старые грехи (руск.). Газета.ru (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2018 г. № 263 «О В. В. Калаче»
- ↑ Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (англ.) (26 лютага 2021). Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (2 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Staff, Reuters. UK sanctions Belarus leader Lukashenko (англ.). Reuters (29 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (англ.). Міністэрства міжнародных спраў Канады (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
- ↑ Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials (англ.). Swissinfo (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ SECO: Ordinance on measures against Belarus (англ.). Staatssekretariat für Wirtschaft (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
- ↑ Памочнікам Прэзідэнта — інспектарам па Мінскай вобласці назначаны Уладзімір Калач
- ↑ Ушел из жизни помощник Президента по Минской области Владимир Калач 3 (руск.) . www.belta.by (15 мая 2024). Праверана 15 мая 2024.