Ян Калікставіч Ольскі
Ян Калікставіч Ольскі (Кулікоўскі) (1898, маёнтак Бутрымавічы, Трокскі павет, Віленская губерня (цяпер — Літва — 27 лістапада 1937) — Старшыня ДПУ БССР (1921—1923) .
Ян Калікставіч Ольскі | |
---|---|
Нараджэнне |
1898 |
Смерць |
27 лістапада 1937 |
Партыя |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьПаляк. У 1917—1918 гадах прымаў удзел у Кастрычніцкім узброеным паўстанні ў Петраградзе, знаходзіўся на партыйнай і савецкай рабоце ў Вільні, служыў у Чырвонай Арміі.
З 1919 года ў органах дзяржаўнай бяспекі: начальнік аператыўнай часці, часова выконваючы абавязкі начальніка АА 16-й арміі, начальнік інфармацыйнага аддзялення АА і асобаўпаўнаважаны АА Заходняга фронту, начальнік АА 1-й Польскай Чырвонай арміі, начальнік АА 16-й арміі.
З 1921 года па 1923 год — старшыня НК БССР, затым старшыня ДПУ БССР. У 1923—1930 гадах — начальнік аддзялення, памочнік начальніка КРА АДПУ пры СНК СССР, начальнік аддзела пагранічнай аховы, галоўны інспектар Галоўнай інспекцыі войскаў АДПУ і начальнік Вышэйшай пагранічнай школы АДПУ пры СНК СССР.
З 1930 года — начальнік АА АДПУ пры СНК СССР. У 1931 годзе адкамандзіраваны ў распараджэнне ЦК ВКП(б) і ў далейшым працаваў на кіруючых пасадах у сістэме грамадскага харчавання. Апошняя пасада — начальнік Галоўнага ўпраўлення сталовых, рэстаранаў, кафэ і буфетаў «Саюзнархарч».
Узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.
Арыштаваны 30 мая 1937 года «як удзельнік шпіёнскай і тэрарыстычнай польскай арганізацыі». 27 лістапада 1937 года Ваеннай Калегіяй Вярхоўнага суда СССР асуджаны па артыкулах 58-1 «а», 58-8 і 58-11 КК РСФСР да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў той жа дзень. Рэабілітаваны пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 19 лістапада 1955 года.