Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч
Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч (нар. 1 сакавіка 1947 Мар'іна Горка) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (1995—2000).
Уладзімір Мацкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Уладзімір Ягораў | ||||||
Пераемнік | Леанід Ерын | ||||||
Нараджэнне |
1 сакавіка 1947 (74 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны, дыпламат | ||||||
Месца працы | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Род войскаў | Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь | ||||||
Званне | |||||||
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 1 сакавіка 1947 г. у г.п. Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
У 1970 г. скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «хімічная тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу». У 1970—1973 гг. працаваў інжынерам-тэхнолагам, начальнікам устаноўкі гідравычышчэння дызельных паліваў нафтаперапрацоўчага завода ў г. Мазыр. У 1973—1976 гг. — другі, затым першы сакратар Мазырскага ГК камсамола, другі сакратар Гомельскага АК камсамола.
У органах дзяржбяспекі з 1976 г. Мінуў усе прыступкі, пачынаючы ад аперпрацаўніка. З 20 снежня 1995 г. па 27 лістапада 2000 — старшыня КДБ РБ.
У пачатку 2008 года Уладзімір Мацкевіч вярнуўся ў Мінск. На дадзены момант працуе ў Маскве.
Званне — генерал-лейтэнант (1999)
УзнагародыПравіць
26 лютага 1997 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццёПравіць
Некалькі гадоў таму У. Мацкевіч перанёс рак, яму зрабілі аперацыю ў Германіі, куды ён ездзіць рэгулярна, кожныя паўгады на даследаванне.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1