Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў
Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў (7 лістапада 1939, в. Рэчыца Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці, БССР — 4 кастрычніка 2016, Мінск, Беларусь) — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1994—1995), дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000).
Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Кіраўнік урада | Вячаслаў Кебіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Данько | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір | ||||||
Папярэднік | Генадзь Лавіцкі | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Мацкевіч | ||||||
Нараджэнне |
7 лістапада 1939 |
||||||
Смерць |
4 кастрычніка 2016 (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Ваенная служба | |||||||
Званне |
|
||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьБеларус. У 1967 годзе скончыў (завочна) Магілёўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці гісторыя, у 1979 годзе — Вышэйшую школу КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе пасля заканчэння Рэспубліканскага культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай дырэктарам Чэрыкаўскага раённага Дома культуры, пасля да 1962 года праходзіў тэрміновую ваенную службу ў Савецкай Арміі. Быў на камсамольскай рабоце — інструктар Магілёўскага АК ЛКСМБ, 2-й, затым 1-ы сакратар Магілёўскага ГК ЛКСМБ, сакратар-загадчык аддзела прапаганды і культурна-масавай працы Магілёўскага АК ЛКСМБ, загадчык аддзела студэнцкай моладзі ЦК ЛКСМБ, старшыня Камітэта маладзёжных арганізацый БССР. З 1974 па 1977 год — сакратар ЦК ЛКСМБ.
У органах дзяржбяспекі з 1977 года — слухач Вышэйшай школы КДБ, затым намеснік начальніка аддзела КДБ пры СМ БССР.
У 1981 годзе накіраваны на працу ў органы ўнутраных спраў — начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама, першы намеснік Міністра ўнутраных спраў БССР, міністр унутраных спраў Латвійскай ССР, кіраўнік Прадстаўніцтва МУС СССР пры МУС ДРА, начальнік ГУУС на транспарце МУС СССР.
Першы міністр унутраных спраў незалежнай Рэспублікі Беларусь (1990—1994).
З ліпеня 1994 года па снежань 1995 года — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.
З лютага 1996 па лістапад 2000 года — дэпутат ВС Рэспублікі Беларусь, старшыня Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Знакам Пашаны, 15 медалямі.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Егоров В. Д. Звезды и тернии Владимира Егорова. — Мн.: Бонем, 2003. — 183 с.
- Егоров Владимир Демьянович // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 49.
- Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1